Loading

Народная рада Луганскай Народнай Рэспублікі прызначыла правядзенне рэферэндуму аб уваходжанні ў склад Расіі ў перыяд з 23 па 27 верасня 2022 года. Пра гэта ў тэлеграм-канале паведаміў «Луганскі інфармацыйны цэнтр». Гэтыя ж даты выбралі для рэферэндуму ў Данецкай Народнай Рэспубліцы.

Старшыня народнай рады ЛНР Дзяніс Мірашнічэнка заявіў, што на рэферэндум вынясуць наступнае пытанне: «Вы за ўваходжанне ЛНР склад Расіі на правах суб’екта Расіі?». Вынікі рэферэндуму вызначыць ЦВК ЛНР «не пазней, чым праз пяць дзён пасля апошняга дня галасавання».

Паседжанне Грамадскай рады самабвешчанай ДНР. Фота: dan-news.info

Comments are closed.