Loading

Вярхоўны суд пакінуў без зменаў пакаранне для Кацярыны Андрэевай – 8 гадоў і 3 месяцы пазбаўлення волі. Але пры гэтым скарэктаваў фармулёўку абвінавачвання. Пра гэта паведамляе Ігар Ільяш, муж журналісткі.

Замест «выдачы дзяржаўных сакрэтаў замежнай арганізацыі, замежнай дзяржаве» журналісцкую дзейнасць Кацярыны Андрэевай пастанавілі лічыць «шпіянажам». Сам артыкул застаўся ранейшым, але Вярхоўны суд памяняў фармулёўкі ў межах ч.1 арт. 356 КК. Як адзначыў Ігар Ільяш «Па факце для нас гэта абсалютна нічога не змяняе».

Разгляд апеляцыйнай скаргі адбываўся ў закрытым рэжыме.

Фота: профіль Ігара Ільяша на facebook.com

Comments are closed.