Суд у Гомелі абавязаў фігурантаў справы выплаціць 22 мільёны рублёў у якасці кампенсацыі супрацоўнікам міліцыі, якія ўдзельнічалі ў разгонах акцый пратэсту ў 2020 годзе.
Аб рашэнні суда на сваёй старонцы ў Facebook паведаміла жонка Мікалая Статкевіча, Марына Адамовіч у аўторак, 8 лістапада. Яе пра гэта стала вядома з ліста ад Мікалая Статкевіча ад 3 лістапада.
У сваю чаргу, праваабарончы цэнтр «Вясна» паведамляе, што паводле судовага рашэння, грошы вырашана спагнаць «для выплат супрацоўнікам Міністэрства ўнутраных спраў за дадатковы час на службе падчас паслявыбарчых пратэстаў».
Comments are closed.