109 total views
Намеснік кіраўніка расійскага МЗС, Андрэй Рудэнка, заявіў, што ніякіх папярэдніх умоў з боку Расіі для перамоваў з Украінай няма.
Па словах Рудэнкі, адзінае, што неабходна для пачатку перамоваў – «каб Украіна праявіла добрую волю». Словы расійскага чыноўніка прыводзяць расійскія СМІ.
Раней, 30 верасня, у адказ на анэксію Херсонскай, Запарожскай, Данецкай і Луганскай абласцей, прэзідэнт Зяленскі падпісаў закон аб немагчымасці перамоваў з Уладзімірам Пуціным.
Пазней, адміністрацыя прэзідэнта ЗША Джо Байдэна папрасіла Кіеў адмовіцца ад публічных заяў аб тым, што перамовы немагчымыя, пакуль Пуцін застаецца ва ўладзе. Па дадзеных Washington Post, такую просьбу ўкраінскаму кіраўніцтву перадаў дарадца па нацыянальнай бяспецы прэзідэнта ЗША Джэйк Саліван.
Comments are closed.