Author

admin

Browsing
20 верасня ў будынку Варшаўскай фондавай біржы прайшоў другі дзень форуму «Belarus Business Harbour 2022» . Ён стаў завяршальным у працы канферэнцыі. Таксама на гэты дзень прыпала першая гадавіна Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой. Гэты дзень адкрывала вельмі натхняльная прамова амбасадара Польшчы ў Беларусі Артура Міхальскага. Магчыма, яна і не мела прамога дачынення да бізнесу, але менавіта такія словы былі патрэбны беларусам праз два гады пасля пратэстаў 2020 года.

Паводле тэксту заявы, Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі:

Па словах прэзідэнта Украіны, Пуцін пачаў мабілізацыю на фоне вялізных страт і цяпер хоча ўтапіць Украіну ў крыві. Гэтая заява была зроблена ў інтэрв’ю нямецкаму выданню Bild.

Узровень баявой гатоўнасці сіл спецыяльнага рэагавання будзе павышаны ў адказ на мабілізацыю, якая пачалася ў Расіі. Пра гэта паведаміў міністр абароны Літвы Арвідас Анушаўскас у Фэйсбуку.

Прэм’ер-міністр Ізраіля Яір Лапід і прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган правялі афіцыйную сустрэчу падчас Генеральнай Асамблеі ААН. Пра гэта паведамляе офіс прэмʼер-міністра Ізраілю.

Кітай усё больш настойліва заяўляе аб сваіх прэтэнзіях. Пасля працяглых ваенных манеўраў у моры каля Тайваня, а таксама маштабных ваенных вучэнняў на сушы, у бліжэйшых да Тайваня правінцыях, кітайскія ўлады заявілі аб жаданні дасягнуць свае мэты мірным шляхам. Пра гэта паведамляе агенцтва Аль-Джазіра ў сераду.