Узровень баявой гатоўнасці сіл спецыяльнага рэагавання будзе павышаны ў адказ на мабілізацыю, якая пачалася ў Расіі. Пра гэта паведаміў міністр абароны Літвы Арвідас Анушаўскас у Фэйсбуку.
Па ягоных словах, відавочна, што Расея пачне мабілізацыйныя мерапрыемствы і ў Калінінградскай вобласці, якая з’яўляецца часткай Балтыйскага рэгіёна. Па словах міністра, Літва не можа проста глядзець на такое развіццё падзей.
Анушаўскас таксама дадаў, што ў сувязі з гэтым вядуцца размовы аб павелічэнні ваеннай падтрымкі Украіны. Міністр абароны Літвы падкрэсліў, што расійская агрэсія ва Украіне павінна быць спынена.
На фоне аб’яўленай у Расіі частковай мабілізацыі, кіраўнік Еўрапейскага савета Шарль Мішэль, таксама, запэўніў Украіну ў непахіснай падтрымцы з боку Еўрасаюза.
Comments are closed.