Loading

У сераду, група хакераў Anonymous паведаміла ў твітэры аб буйнамаштабных атаках на сайты ўрада Ірана, а таксама некаторых дзяржаўных медыя.

Як паведамляецца, гэтыя напады былі здзейсненыя ў адказ на забойства 22-х гадовай іранскай дзяўчыны Махсы Аміні. Паведамляецца, што яна была падвергнутая катаванням з боку так званага «Павучальнага патруля» – спецыяльнага паліцэйскага атрада, адказнага за публічнае выкананне іранскіх правілаў дрэс-кода. Дзяўчыну абвінавацілі ў няправільным нашэнні хіджаба. Паліцыя Ірана заявіла, што дзяўчына памерла нібыта ў выніку сардэчнага прыступу 16 верасня 2022 года.

Смерць дзяўчыны выклікала хвалю пратэстаў па ўсім Іране. Паведамляецца, што паліцыя пачала ўжываць агнястрэльную зброю супраць пратэстоўцаў у выніку чаго ёсць ахвяры.

Comments are closed.