Loading

Аб вызваленні журналіста паведамляе Радыё Свабода.

Алега Груздзіловіча асудзілі на 1,5 гады зняволення 3 сакавіка 2022 года за нібыта за арганізацыю масавых беспарадкаў і ўдзел у іх летам і ўвосень 2020 году. Беларускія афіцыйныя ўлады таксама абвінавацілі яго ў нібыта спыненні руху грамадскага транспарту 16 жніўня на плошчы Незалежнасці, 11 кастрычніка – на вуліцы Кальварыйскай, і 18 кастрычніка – на Партызанскім праспекце. Як паведамляе Радыё Свабода, «Мінсктранс» выставіў Алегу Груздзіловічу тры грамадзянскія пазовы – агулам на суму 56 979 рублёў 68 капеек.

Журналіст выйшаў на волю раней абазначанага тэрміну, праз амаль 9 месяцаў заняволення.
Як адзначаецца, за кратамі ўсё яшчэ застаюцца кансультант Радыё Свабода Ігар Лосік, асуджаны на 15 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, і журналіст Свабоды Андрэй Кузнечык, асуджаны на 6 год калоніі ўзмоцненага рэжыму па абвінавачанні ў «стварэнні экстрэмісцкага фармавання».

 

Comments are closed.