Loading

Кітай усё больш настойліва заяўляе аб сваіх прэтэнзіях. Пасля працяглых ваенных манеўраў у моры каля Тайваня, а таксама маштабных ваенных вучэнняў на сушы, у бліжэйшых да Тайваня правінцыях, кітайскія ўлады заявілі аб жаданні дасягнуць свае мэты мірным шляхам. Пра гэта паведамляе агенцтва Аль-Джазіра ў сераду.

Гэтая заява была зроблена пасля праходу амерыканскіх і канадскіх баявых караблёў праз Тайваньскі праліў.

Як паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на ваенныя ведамствы абедзвюх краін, баявыя караблі ЗША і Канады разам прайшлі праз Тайваньскі праліў другі раз з пачатку года. Адпаведнае паведамленне было апублікавана ў аўторак.

Адзначаецца, што гэта другі з пачатку года сумесны паход канадскіх і амерыканскіх караблёў. Для амерыканскіх караблёў гэта другі праход праз праліў з пачатку месяца.

Comments are closed.