Loading

Па словах прэзідэнта Украіны, Пуцін пачаў мабілізацыю на фоне вялізных страт і цяпер хоча ўтапіць Украіну ў крыві. Гэтая заява была зроблена ў інтэрв’ю нямецкаму выданню Bild.

У інтэрвʼю Зяленскі заявіў, што не глядзеў зварот Пуціна, аднак мае ўсю неабходную інфармацыю і абвяшчэнне мабілізацыі ў Расіі не стала для яго нечаканасцю. Зяленскі дадаў, што Расія і раней праводзіла мабілізацыю, але ўтоеную, аб чым дакладвала ўкраінская выведка.

Падчас інтэрвʼю нямецкаму выданню, Зяленскі зноў заклікаў федэральны ўрад Нямеччыны дазволіць пастаўкі танкаў ва Украіну. Па словах Зяленскага, нямецкія танкі могуць выратаваць мноства ўкраінскіх жыццяў.

Comments are closed.