У Расійскай Федэрацыі з 21 верасня 2021 года па ўказе Пуціна абʼяўляецца частковая мабілізацыя. Аб гэтым заявіў сам Пуцін у сваім звароце да расійскага народа раніцай 21 верасня.
Прычынай названа агрэсіўная рыторыка заходніх краін, у адносінах да Расіі і, нібыта, падштурхоўванне заходнімі краінамі Украіны да нанясення ўдараў па тэрыторыі Расіі. Пуцін заявіў, што частковай мабілізацыі падлягаюць вайскоўцы запасу. Таксама прадпрыемствы прамысловасці будуць адказныя за павелічэнне вытворчасці ваеннага абсталявання і тэхнікі.
У сваёй прамове, Пуцін абвінаваціў Украіну ў нанясенні ўдараў па Запарожскай АЭС і прыгразіў Украіне і краінам НАТА магчымасцю прымянення ядзернай зброі.
Таксама, Пуцін выказаў гатоўнасць падтрымаць далучэнне Данецкай, Луганскай, Херсонскай і Запарожскай абласцей Украіны па выніках так званых рэферэндумаў на акупаваных тэрыторыях. Нагадаем, што днём раней шэраг краін і міжнародных арганізацый заявілі, што не прызнаюць ніякіх рэферэндумаў на тэрыторыі Украіны. Сярод іншых, падобныя заявы зрабілі генеральныя сакратары ААН і НАТА, а таксама прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган.
Comments are closed.