Loading

Рух «Вясна» аб’явіў на 21 верасня правядзенне акцый пратэсту супраць мабілізацыі. У Маскве і Санкт-Пецярбургу акцыі павінны пачацца а 19:00 паводле мясцовага часу. Аб месцах правядзення арганізатары паведамяць пазней.

Таксама, «Вясна» заклікае людзей і з іншых гарадоў Расіі самастойна вызначыць час і месца пратэстаў і выходзіць на вуліцы.

На думку арганізатараў, становішча расейскіх войскаў вельмі цяжкае. Аб гэтым сведчыць прынятае ўладамі рашэнне аб правядзенні мабілізацыі. Рух «Вясна» падкрэслівае, што цяпер вайна прыйдзе ў кожны дом у Расіі.

На думку арганізатараў, рашэнне аб мабілізацыі можа стаць канцом дзеючай расійскай улады.

UPD. Першыя акцыі пратэсту, чакана, пачаліся у гарадах Далёкага Ўсходу. Паведамляецца аб невялікай колькасці пратэстоўцаў у Хабараўску. У Іркуцку да 60 чалавек. Паведамляецца аб 20 затрыманых. Рэдакцыя «Сибирь.Реалии» паведамляе аб 50-60 чалавеках у сталіцы Рэспублікі Бурація, Улан-Удэ. Паведамляецца аб некалькіх затрыманых. Адну дзяўчыну пратэстоўцам удалося адбіць у паліцыянтаў.

Таксама прыходзілі паведамленні аб невялікіх акцыях пратэсту ў Томску, Барнауле і Якуцку, але колькасць пратэстоўцаў не перавышала некалькі дзясяткаў чалавек. Паведамленні аб дробных затрыманнях прыходзяць і з другіх гарадоў Расіі.

Акцыя пратэсту пачалася ў Маскве. Ужо затрыманыя некалькі чалавек.

Comments are closed.