Tag

Жыве Беларусь уначы-падкаст

Browsing

Сузаснавальніца праекта «Кніжны воз», былая акторка трупы «Купалаўцаў» Крысціна Дробыш разам з Кацярынай Ваданосавай і Марыяй Грыц запусціла ток-шоў «Трэба пагаварыць». Думка ў тым, што перажыць балючы досвед прасцей, абмеркаваўшы і прагаварыўшы яго разам. Чаму гэта так важна – агучваць свой боль? І як спраўляцца з сюрпрызамі, што падкідвае табе жыццё?  Паразмаўлялі  пра гэта з Крысцінай у нашым эфіры.

8 і 9 кастрычніка на сцэне аднаго з найстарэйшых польскіх тэатраў гучала беларуская мова. Балады і рамансы Адама Міцкевіча ўвасобіла незалежная тэатральная трупа «Купалаўцы».

У падкасце «Спадчына» слухаем гісторыю стварэння ўнікальнага альбома «Бяседныя песні». Аўтэнтычныя запісы, клапатліва сабраныя ва ўсіх кутках Беларусі, выйшлі ў 2019 годзе ў межах серыі «Традыцыя». Адзін з бонус-трэкаў – застольная песня ў выкананні маці народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна – Акуліны.

З 30 верасня па 2 кастрычніка па ўсім свеце прайшло святкаванне Дня спартовай салідарнасці. Яго арганізавалі прадстаўнікі руху вольных спартоўцаў Беларусі пры падтрымцы Фонда спартовай салідарнасці. Пераможца Кубка свету па кікбоксінгу Іван Ганін і былы генеральны дырэктар БАТЭ Міхаіл Залеўскі расказваюць, як прайшоў Дзень спартовай салідарнасці ў Варшаве, ці хапае еднасці беларускім спартоўцам і чаму ўлады нават пасля задушэння пратэстаў усё яшчэ палююць на вольных атлетаў.

8 і 9 кастрычніка ў Польскім тэатры Незалежная тэатральная трупа «Купалаўцы» дае прэм’еру — спектакль «Рамантыка» паводле Адама Міцкевіча. Рэжысёр пастаноўкі — Мікалай Пінігін. На сцэне занятыя зоркі беларускай сцэны — Алег Гарбуз, Святлана Зелянкоўская, Зоя Белахвосцік, Сяргей Чуб, Валянціна Гарцуева і многія іншыя. Тэатральная менеджарка «Купалаўцаў» Вольга Кулікоўская распавядае пра закуліснае жыццё, настрой і творчыя планы трупы.

Альбом Аляксандра Ясінскага «Hlybini» надрукаваў Riverboat Records. Лэйбл з’яўляецца часткай World Music Network – аўтарытэтнага выдавецтва, якое папулярызуе world-music, фолк і эксперыментальную музыку. Беларускія артысты друкуюцца на такім узроўні нячаста – тым больш з дэбютнымі сольнымі запісамі. 

Імя фотакарэспандэнта Tut.by Вадзіма Заміроўскага чытачы парталу ведалі добра яшчэ да 2020 года. Падчас пратэстаў ён стаў адным з беларускіх фатографаў, якія асвятлялі падзеі, рызыкуючы сабой. Пра свой прафесійны шлях, працу падчас выбарчай кампаніі-2020 і пасля яе, ад’езд з краіны і далейшыя планы Вадзім распавёў у нашым падкасце «Я журналіст, навошта вы мяне б’яце?».