377 total views
Музыку Яўгену Сысоеву патрэбныя сродкі на лекі і рэабілітацыю. Падтрымаць творцу можна, далучыўшыся да грашовага збору.
Яўген Сысоеў — лідар магілёўскага гурта Bez.Not. У 2020-ым малады чалавек перажыў катаванні на допытах і зазнаў рэпрэсіі пасля вызвалення. Спачатку музыка з’ехаў ва Украіну, а потым у Грузію, дзе сёння жыве і працуе.
Год без радзімы і самых блізкіх прывёў да думкі: трэба ствараць штосьці новае. Гэтым новым стане музычны праект EMMY GRANT — пра год у эміграцыі, пра сум, набыткі і страты, пра новы жыццёвы досвед. Пра акутальнае і вострае, пра іншае. Але самае галоўнае — пра доўгую дарогу дадому. Новы сінгл «Даруй» выйдзе ўжо ў кастрычніку і гэта будзе першая песня музыканта на беларускай мове. Нават са складаным дыягназам — эпілепсія — Яўген працягвае займацца творчасцю.
Хвароба патрабуе пастаянных абследаванняў, прыёму дарагіх лекаў, нагляду дактароў. Таму мужчына мае патрэбу ў нашай супольнай дапамозе.
Заклікаем далучыцца да грашовагу збору і дапаможам разам Яўгену Сысоеву. А на знак падтрымкі музыканта прапануем паслухаць вам у нашым падкасце запісы гурта Bez.Not
Comments are closed.