Развітанне з беларускім добраахвотнікам Эдуардам Лобавым, які загінуў у канцы студзеня ва Украіне, адбудзецца ў Кіеве 4 лютага а 14:00 у Саборы Святога Аляксандра. Пазней жалобная цырымонія пройдзе ў Варшаве, дзе малады чалавек будзе пахаваны. Дату і месца родныя паведамяць пазней.
Георгій Нятупскі з 2011 па 2016 гады працаваў следчым у паліцыі Кіева. Затым звольніўся, займаў цывільныя пасады, а пасля заняўся ўласным бізнесам у сферы нерухомасці. В 2021 гаду з’ехаў у Ізраіль, дзе планаваў заставацца, бо там была добрая праца і перспектывы.
У сераду ўкраінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі, вярнуўшыся з Бахмуту, нечакана выправіўся ў Вашынгтон, дзе сустрэўся з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам, а таксама выступіў у Кангрэсе. Гэты візіт абмяркоўваем з украінскім палітолагам, дырэктарам Інстытута сусветнай палітыкі Яўгенам Магдам.
Працягласць уварвання, якое пачыналася пад крыкі расійскіх прапагандыстаў: «Возьмем Кіеў за тры дні!», дасягнула адзнакі ў 10 месяцаў альбо 300 дзён. Дарэчы, на працягу гэтага часу абодва бакі неаднаразова звярталіся і да дэзінфармацыі, і да перабольшання ўласных заслуг і варожых няўдач, аднак, украінцы зараз абсалютна дакладна могуць сцвярджаць, што яны аказаліся роўна ў 100 разоў мацнейшымі, чым разлічвалі расіяне.
Ветэраны з розных беларускіх дабраахвотніцкіх падраздзяленняў Узброеных Сіл Украіны прынялі рашэнне аб стварэнні Асацыяцыі беларускіх ветэранаў. Мэта асацыяцыі – дапамога ў вырашэнні праблем беларусаў, якія праходзілі службу ў шэрагах УСУ. Ужо зараз людзі, якія ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях, сутыкаюцца з праблемамі ў медычнай і юрыдычнай галінах, маюць патрэбу ў рэсацыялізацыі і псіхалагічнай дапамозе. Сузаснавальнік асацыяцыі беларускіх ветэранаў Андрэй Кушняроў распавёў аб прычынах і мэтах стварэння арганізацыі.
Ваенны медык Мар’яна Мамонава падчас цяжарнасці трапіла ў акружэнне ў Марыўпалі, а пасля ў расійскі палон. У канцы верасня разам з больш чым 200 украінскімі вайскоўцамі яе абмянялі на Віктара Медвядчука і расійскіх вайскоўцаў. Мар’яна нарадзіла дачку ва Украіне праз 3 дні пасля вызвалення. У інтэрвʼю Radio Wnet жанчына расказала, чаму ёй не ўдалося пазбегнуць палону, як ёй пагражалі забраць дзіця і чаму яна дагэтуль хавае ежу пад падушкай.
З 9 па 11 снежня ў Львове праходзіў беларуска-ўкраінскі форму імя князёў Астрожскіх. Прысутнічалі палітыкі, эксперты і грамадскія дзеячы абедзвюх краін. Сустрэча праходзіла па правілах Chatham House, таму распавядаць падрабязнасці размоў, цытаваць выступы і тлумачыць дэталі ўдзельнікі форуму не могуць. Украінскі палітолаг, гісторык, журналіст, дырэктар Інстытута сусветнай палітыкі Яўген Магда распавёў аб сваіх уражаннях ад мерапрыемства.
У канцы кастрычніка ўвагу беларускай інфармацыйнай прасторы прыцягнулі паведамленні пра тое, што двух маладых беларускіх дабраахвотнікаў, якія нібыта не прайшлі праверку Службы Бяспекі Украіны гэтая служба вырашыла дэпартаваць з Украіны. Былі таксама абвінавачванні, што нехта з іх падазраваўся ў сувязях з беларускім КДБ. Пазней высветлілася, што адным з гэтых хлопцаў быў былы 18-гадовы палітзняволены Ціхан Клюкач, а асобу другога грамадства не ведала, здагадваючыся толькі пра ягоны пазыўны – Карыч. На адным з відэа, якое трапіла ў сеціва, ён прысутнічаў у балаклаве і не называўся. І вось зараз ён вырашыў упершыню надаць галоснасці сваёй гісторыі і раскрыць сваю асобу. Такім чынам – гэта Яўген Каранкевіч, які распавёў нам сваю гісторыю.
Пасля абвяшчэння аб’яднання Кіберпартызанаў і Палка Каліноўскага засталіся пытанні аб мэтах і ўмовах гэтай супрацы. Прадстаўнік руху «Супраціў» Зміцер Шчыгельскі ў эфіры радыё Ўнэт адказаў на іх.
З перспектывы амаль году, аналізуючы наратыў расійскага прапагандысцкага і дэзынфармацыйнага апарату перад і на пачатковай стадыі ўварвання, можна зрабіць выснову, што гэты наратыў не ўтрымліваў ніводнай рэчы, якая магла б здзівіць, але ў той жа час ён паслядоўны, а гэта ў доўгатэрміновай перспектыве можа прынесці пэўныя вынікі.