Tag

StopFake

Browsing

Пра падрыў дамбы ў Новай Кахоўцы мы даведаліся, калі былі ў Запарожжы. У горадзе, дзе Саветы пабудавалі самую вялікую плаціну і гідраэлектрастанцыю на Дняпры. У горадзе, які ацалеў пасля падрыву дамбы ў жніўні 1941 года. Тады па асабістым загадзе Сталіна была ўзарвана Запарожская ГЭС. Воды Дняпра павінны былі спыніць наступленне нямецкай арміі. Насамрэч падрыў збудавання немцаў не спыніў, а вынікам гэтага злачыннага загаду стала гібель тысяч мірных жыхароў (магло загінуць да 100 тысяч чалавек). Вада затапіла савецкіх воінаў і іх тэхніку. Зразумела, дзесяцігоддзямі расійская прапаганда хлусіла, што за гэтае злачынства нясуць адказнасць немцы. Цяпер зноў Масква, насуперак відавочным фактам, спрабуе абвінаваціць Украіну ў падрыве дамбы ў Новай Кахоўцы. І напэўна знойдуцца тыя, хто зноў паверыць расійскай прапагандзе.

Галоўнай тэмай у апошні тыдзень было здароўе Лукашэнкі. Дыягназы яму выстаўлялі ўсім байнетэм, апазіцыйна настроеныя грамадзяне яго хавалі і адкаркоўвалі шампанскае, прапагандысты, адныя – аплаквалі эпоху, а іншыя – крычалі «не дачакаецеся». Пяць дзён беларусы жылі надзеяй і верай, пакуль «Пул першага», які з лёгкай рукі ўкраінцаў ператварыўся ў «Пул трохсотага», не вырашыў прадэманстраваць жывога «важдзя». І калі першапачаткова рука з келіхам шампанскага ў многіх пачала апускацца, то пасля афіцыйных фота і відэа, узнялася яшчэ вышэй. Чаму – слухайце ў падкасце StopFake.

За 10 месяцаў поўнамаштабнай вайны ва Украіне беларуская прапаганда некалькі разоў змяняла арыенціры. Зараз асноўны пасыл: мы саюзнікі Расіі, але ў вайне асабіста не ўдзельнічаем. У дзяржаўных СМІ стараюцца не ўзгадваць пра прысутнасць расійскіх ваенных на тэрыторыі Беларусі. Яны не ўпісваюцца ў канцэпцыю «астраўка стабільнасці і міру ў Еўропе». Мілітарысцкую рыторыку беларускай прапаганды абмеркавалі з аналітыкам праекта «Media-IQ» Паўлюком Быкоўскім.

Праблема дэзінфармацыі, маніпуляцыі і прапаганды, асабліва ў кантэксце іх выкарыстання ў якасці інструментаў для дасягнення палітычных мэт ці нават як зброі, даўно цікавіць пераважна спецыялістаў: навукоўцаў, даследчыкаў, аналітыкаў і медыяэкспертаў. У грамадскай свядомасці такой праблемы практычна не існавала.

Адным з улюбёных прыёмаў усіх прапагандыстаў з’яўляецца т.зв «whataboutism», ад фразы «what about…», літаральна «а ў вас…». У гады халоднай вайны СССР з задавальненнем карыстаўся гэтым метадам у адказ на ўсе абвінавачванні на свой адрас, і асобныя фразы сталі нават крылатымі, кшталту «а ў вас неграў лінчуюць». Сёння з такім жа поспехам можна выкарыстоўваць «а ў вас ёсць ЛГБТ». Іншымі словамі, калі нас нехта абвінавачвае, напрыклад, у крадзяжы ровара, мы спрабуем зняць адказнасць з сябе і адначасова перанесці цікавасць і абурэнне на штосьці іншае, да прыкладу «а сусед жонку бʼе». Які там ровар.

Аналіз кантэнту сербскіх СМІ пасля пачатку поўнамаштабнай расійскай агрэсіі супраць Украіны ў лютым 2022 года дазваляе зрабіць выснову, што з-за прысутных у інфармацыйнай прасторы прыхільных Расіі або адкрыта прарасійскіх наратываў, медыйны пасыл, адрасаваны сербскаму грамадству, часам адрозніваецца ад таго, што можна ўбачыць у прэсе і тэлебачанні іншых еўрапейскіх краін, якія выразна кажуць пра несправакаваны, агрэсіўны і неправавы характар ​​дзеянняў Расіі супраць Украіны. Вышэйзгаданая спецыфіка была заўважана Еўракамісіяй, якая ў кастрычніку 2022 года заявіла, што «[…] частка сербскіх СМІ ўцягнутая ў адкрытую і прарасійскую дэзінфармацыйную кампанію».

З перспектывы амаль году, аналізуючы наратыў расійскага прапагандысцкага і дэзынфармацыйнага апарату перад і на пачатковай стадыі ўварвання, можна зрабіць выснову, што гэты наратыў не ўтрымліваў ніводнай рэчы, якая магла б здзівіць, але ў той жа час ён паслядоўны, а гэта ў доўгатэрміновай перспектыве можа прынесці пэўныя вынікі.

Шырокамаштабнае ўварванне Расіі значна змяніла стратэгічнае партнёрства Польшчы і Украіны і напоўніла яго рэальным зместам. Такое збліжэнне Кіева і Варшавы падабаецца не ўсім у Еўропе і заўважна раздражняе Крэмль, які спрабуе выкарыстаць супраць яго ўвесь арсенал сваёй прапаганды.

На працягу ўсяго перыяду пасля 24 лютага 2022 года расійская прапаганда дэградуе. Гэты працэс дазваляе сцвярджаць: міф пра дасканалую ідэалагічную зброю Крамля аналагічны міфу пра «другую армію свету». Расія спрабуе выйграць громкасцю голаса і маштабам уплыву, але пераканаўча ў яе гэта не атрымліваецца. І сумненні нарастаюць, нават унутры краіны.

Беспрэцэдэнтны напад Расіі на Украіну і злачынствы, здзейсненыя расійскай арміяй супраць мірнага насельніцтва з 24 лютага гэтага года, прымусілі мільёны ўкраінцаў з’ехаць і шукаць прытулку ў іншых рэгіёнах краіны або за мяжой. Масавая хваля ваенных бежанцаў патрабуе гуманітарнай, матэрыяльнай, а часта і псіхалагічнай дапамогі. Паводле даследаванняў Міжнароднай арганізацыі па міграцыі, праведзеных у траўні-верасні гэтага года, сярод унутранаперамешчаных асоб, якіх на тэрыторыі Украіны па папярэдніх ацэнках каля 7 мільёнаў чалавек, 75% з іх вымушаны эканоміць, 68% эканомяць на харчаванні, 67% скарачаюць нехарчовыя выдаткі, 54% эканомяць на здароўі. Сітуацыя з уцекачамі з Украіны ў краінах Еўрасаюза адрозніваецца, але з часам праблемай можа стаць стомленасць ад вайны прымаючага боку і змяншэнне колькасці людзей, гатовых дапамагаць.