Палітыка

Палітыка

Зрабіць Беларусь зноў ядзернай зонай, пры гэтым не зрабіўшы ядзернай дзяржавай – гэта агучаныя нядаўна Пуціным планы размяшчэння ў Беларусі расійскага тактычнага ядзернага ўзбраення і адна з асноўных тэм, якая вярнула нашу краіну ў зону ўвагі сусветных палітычных гульцоў. Колішні кіраўнік дэлегацыі Рэспублікі Беларусь на перамовах аб ядзерным раззбраенні, якія адбываліся ў пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя пасля абвяшчэння былымі савецкімі рэспублікамі незалежнасці, а цяпер каардынатар грамадзянскай ініцыятывы «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў апублікаваў сваю заяву, у якой заклікае свет актывізаваць супрацьдзеянне намерам расійскага і беларускага дыктатараў. Мы абмеркавалі сітуацыю і ягоную заяву са спадаром Андрэем Саннікавым.

Каардынацыйная Рада пасля дэбатаў і галасавання сваіх чальцоў абрала сабе спікера. На гэтую пасаду прэтэндавалі чацвёра кандыдатаў і кандыдатак:…

Па беларускім тэлебачанні расказалі новыя дэталі справы аб дыверсіі на аэрадроме «Мачулішчы». У прыватнасці назвалі прозвішчы іншых затрыманых: Лілія…

Масавыя пратэсты выбухнулі 7 сакавіка ў Тбілісі. Шматтысячная пратэстная акцыя пачалася пад вечар на праспекце Шато Руставэлі каля грузінскага…

Гадавіну вайны ва Украіне расійская апазіцыя сустрэла ў Варшаве з’ездам народных дэпутатаў. Гэтая была другая сустрэча адзіных легітымных, як…