Каардынацыйная Рада вызначылася з канцэпцыяй правядзення выбараў наступнага свайго складу. Адпачатку рознымі суб’ектамі прапанавалася ажно сем канцэпцый. І нарэшце вызначаны кампрамісны варыянт. Пра тое, што прадугледжвае прынятая канцэпцыя, а таксама як і калі пройдуць самі выбары распавёў спікер Каардынацыйнай Рады Андрэй Ягораў.
— Па-першае, трэба зазначыць, што Каардынацыйная Рада прыняла рашэнне «за аснову». То бок, некаторыя карэктывы могуць сюды ўносіцца пасля кансультацый з Аб’яднаным пераходным кабінетам і іншымі палітычнымі групамі і суб’ектамі, якія б хацелі ўдзельнічаць у аргкамітэце па арганізацыі выбараў.
Тое, што прынята Каардынацыйнай Радай, базава ўключае ў сябе тры галоўныя кампаненты. Першае – гэта выбары на падставе прапарцыйнай сістэмы з так званымі закрытымі спісамі. То бок, выбаршчыкі галасуюць за спісы кандыдатаў, якія прадстаўляюць выбарчыя суб’екты – палітычныя партыі, грамадскія арганізацыі ці іх кааліцыі. У кожнага выбаршчыка ёсць тры галасы. То бок, ён можа прагаласаваць за адзін спіс, або за некалькі спісаў, калі яму так хочацца.
Другі кампанент – гэта спецыяльны спіс для самавылучэнцаў. То бок, ёсць адзін спіс, які адрозніваецца ад астатніх спісаў. І туды могуць патрапіць людзі, якія назбіралі подпісы ад грамадзян. І, назбіраўшы пэўную колькасць подпісаў – там 20, яны патрапляюць у гэты ліст. А таксама ў гэты ліст могуць дэлегаваць сваіх прадстаўнікоў грамадскія арганізацыі. І выбашчык мае магчымасць таксама галасаваць за кандыдатаў у гэтым спісе.
І трэці элемент – гэта 15% -ыя квоты, якія прадстаўляюцца грамадскім арганізацыям, уключна з нефармальнымі ініцыятывамі, якія могуць самі правесці выбары на гэтую квоту ў Каардынацыйную Раду сярод сваіх прадстаўнікоў.
Яшчэ важна адзначыць, што Каардынацыйная Рада абіраецца на два гады. Агульны склад дэлегатаў будзе 120 чалавек. Але, паколькі сёння 8 сябраў Каардынацыйнай Рады знаходзяцца ў турме, то выбары фактычна будуць ісці за 112 месцаў.
Цалкам размову з Андрэем Ягоравым слухайце ў плэеры ніжэй:
Comments are closed.