Loading

Недатыкальнасць, пажыццёвая ахова, поўны заробак і нярухомасць у дар — Аляксандр Лукашэнка падпісаў папраўкі ў закон “Аб прэзідэнце”.  У дакуменце прапісваюцца гарантыі для дзейнага і былога прэзідэнта Беларусі, а таксама для яго сям’і.

Ці азначае гэта, што Лукашэнка гатовы аддаць уладу і рыхтуе для гэтага глебу, а таксама ці спраўдзіцца прагноз экспертаў амерыканскага выдання «Foreign Policy», што сёлета Беларусь чакае грамадзянская вайна? Абмяркуем з госцяй радыё Ўнэт, палітычнай аглядальніцай Таццянай Ашуркевіч.

Сцісла ў размове:

  • Сцісла ў размове:
  • Лукашэнка рыхтуе сабе гарантыі для нейкіх непрадбачаных сітуацый, калі яму, напрыклад па прычынах здароўя, прыйдзецца перадаць пасаду. Ці пагадзіцца ён гэта зрабіць добраахвотна? – толькі вельмі лаяльнай асобе
  • Эксперты за мяжой не вельмі разумеюць сітуацыю ў Беларусі і часам выдаюць неверагодныя прагнозы наконт беларускай улады
  • Прагноз на 2024 год: Пуцін будзе трымаць Лукашэнку ў ваенным пытанні як дадатковы варыянт; рэпрэсіі будуць працягвацца; перамовы з Захадам ідуць, пакуль не публічна і не на высокім узроўні, але беларуская ўлада не гатова ісці на саступкі
  • Лукашэнка зараз сябе даволі стабільна адчувае і навошта яму выпускаць палітвязняў. Я не веру, што выпусцяць Бабарыку ці Калеснікаву, бо яны яго асабісты ворагі.
  • Вайна з рэлігійнымі арганізацыямі: я чакаю, калі Ісуса ўжо прызнаюць у Беларусі экстрэмістам. Для Лукашэнкі важна, каб і царква яму была падкантрольнай.
  • Пашпарт новай Беларусі: сумняваюся, што гэты праект атрымаецца рэалізаваць ў бліжэйшы час, бо міжнародныя нормы вельмі складана змяняць. Але ў аддаленай перспектыве, не выключана

Цалкам размову слухайце тут

Comments are closed.