Loading

Праекту «Новая Беларусь» споўніўся адзін год. За гэты час прыладу «НБ» спампавалі 33 тысячы карыстальнікаў. Прычым палова з іх знаходзіцца ў Беларусі.

Пра галоўныя дасягненні і недапрацоўкі праекту, а таксама планы на наступны год, паразмаўлялі з дырэктарам па камунікацыі «Новай Беларусі» Глебам Германчуком.

Сцісла ў размове:

  • Пачаткова «Новая Беларусь» пазіцыянавала сябе як лічбавая дзяржава. Але што гэта такое ні нашыя карыстальнікі, ні мы самі так да канца і не разумелі. Мы планавалі, што наш праект будзе складацца з сацыякультурнага, эканамічнага і палітычнага слаёў. Але праверыць на практыцы як усё гэта павінна працаваць ва ўмовах, калі вялікая частка дэмакратычнай супольнасці знаходзіцца ў эміграцыі, апынулася надзвычай складана.
  • На сённяшні дзень «Новая Беларусь» – гэта лічбавая экасістэма сэрвісаў і прадуктаў, якая можа аб’ядноўваць на сваёй базе беларусаў і беларусак і, самае важнае, прыносіць ім карысць.
  • У наступным годзе ў межах «Новай Беларусі» мы плануем запусціць сэрвіс для знаёмстваў. Улічваючы, што наша платформа прызнана экстрэмісцкай, знаёміцца ў ёй змогуць толькі тыя карыстальнікі, якія не захоўваюць ананімнасць.

Comments are closed.