Loading

Лідарка дэмакратычных сіл возьме ўдзел у дыскусіях з новым польскім урадам і зацікаўленымі бакамі, паведамілі ў Офісе Ціханоўскай. Падчас візіту абмяркуюць сітуацыю з палітвязнямі, у тым ліку з журналістам Анджэем Пачобутам, будучае старшынства Польшчы ў Радзе ЕС, а таксама пытанні легалізацыі беларусаў у Польшчы.


Святлана Ціханоўская прыме ўдзел у прыёме, які арганізуе прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, запланаваны сустрэчы са спікерамамі Сената і Сейма, з мэрам Варшавы.  У  Польскім інстытуце міжнародных адносін пройдзе закрытая дыскусія, прысвечаная глыбокаму стратэгічнаму аналізу і фармуляванню палітыкі.

Comments are closed.