Loading

Дональд Трамп – «фундаментальная пагроза амерыканскай дэмакратыі». Так у сваёй першай перадвыбарнай прамове 2024 года прэзідэнт ЗША Джо Байдэн папярэдзіў выбаршчыкаў аб небяспецы, якая пагражае Амерыцы, калі да ўлады вернецца рэспубліканец Трамп.

Пра тое, ці сапраўды амерыканскай дэмакратыі можа хоць нешта пагражаць у залежнасці ад таго, хто кіруе краінай, а таксама чаму дэмакраты і рэспубліканцы ставяць на сёлетніх выбарах на кандыдатаў сталага веку, паразмаўлялі з амерыканістам, былым супрацоўнікам амерыканскай амбасады ў Беларусі Антонам Пянькоўскім.

Сцісла ў размове:

  • Амерыканскую дэмакратыю чакае чарговы выклік. Будзем назіраць зацяжную і агрэсіўную гонку.
  • Я ўпэўнены, што Трампа не дапусцяць.  Ён зараз змагаецца не толькі за крэсла прэзідэнта, а яшчэ і за сваю рэпутацыю. Праймерыз могуць пачацца без яго, таму што Вярхоўны суд хутчэй за ўсё не паспее разглядзець яго справу
  • Байдэн—агрэсіўны палітык. Мы не можам ігнараваць яго ўзрост, але ён будзе змагацца  да перамогі
  • Праймерыз: сюрпрызаў чакаць не варта. На маёй памяці не было, каб хтосьці невядомы раптоўна ўварваўся ў прэзідэнцкую гонку
  • Сістэма падліку галасоў: створана вельмі даўно, уключае вялікі набор інструментаў, якія дазваляюць прадухіліць прыход ярых папулістаў да ўлады
  • Чаму два кандыдаты сталага веку? Маладыя ў палітыцы насамрэч ёсць, але амерыканцы галасаюць за палітыка з досведам, выбіраюць прадстаўніка пэўнага накірунку грамадска-палітычнай думкі для лепшага кіравання краінай.
  • Ці зменіцца палітыка ў адносінах да нашага рэгіёна ў выніку змены Адміністрацыі ? Я думаю, што, калі амерыканская машына ўжо ўцягнулася ў дапамогу Украіне і іншым краінам нашага рэгіёна, яна не будзе спыняцца.

Цалкам размову слухайце ў плэеры ніжэй

Comments are closed.