Author

redakcja

Browsing

Дональд Трамп прымусіць Украіну і Расію сесці за стол перамоваў. Гэта адбудзецца, калі мільярдэр пераможа на сёлетніх прэзідэнцкіх выбарах у ЗША, паведамляе Bloomberg са спасылкай на крыніцы ў атачэнні Трампа. Палітык кажа, што будзе пагражаць Кіеву тым, што спыніць пастаўкі ўзбраення. А рычагом ціску на Маскву, насупраць, стануць пагрозы рэзка павялічыць дапамогу Украіне.

Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой (АВВА) і фонд BySol падпісалі мемарандум аб супрацы. АВВА дапамагае сумленнаму бізнесу з беларускімі каранямі ў рэлакацыі, адкрыцці і развіцці ў дэмакратычных краінах. BySol–фонд, які займаецца дапамогай пацярпелым ад рэпрэсій у Беларусі. Навошта спатрэбілася такая калабарацыя і ў чым будзе заключацца супрацоўніцтва, расказаў кіраўнік BySol Андрэй Стрыжак.

«Speed dating» альбо «хуткія спатканні» – гэта сучасны спосаб знаёмстваў, у якім удзельнікі абмежаваную колькасць часу камунікуюць з кожным з патэнцыйных партнёраў.  Акрамя таго сярод мігрантаў запатрабаваны speed friending сустрэчы, на якіх можна знайсці сяброў.  Як выглядаюць “хуткія спатканні”, хто на іх прыходзіць і ці сапраўды там можна знайсці сваю палову, паразмаўляем з арганізатаркай speed dating  вечарын у Варшаве Аляксандрай Ананьевай.

У Беларускай Хрысціянскай дэмакратыі адбыўся раскол. На з’ездзе партыі, які прайшоў 10 лютага ў Варшаве, БХД вырашылі прызнаць адзіным сваім лідарам палітзняволенага, сузаснавальніка партыі Паўла Севярынца і выключыць са складу партыі ранейшых сустаршыняў Віталя Рымашэўскага, Вольгу Кавалькову, адказнага сакратара Дзяніса Садоўскага і кіраўніка Магілёўскай абласной суполкі  Алега Аксёнава, які нядаўна засвяціўся ў несвядомай супрацы з беларускім КДБ.  

 

Да парламенцкай кампаніі ў Беларусі, куды не дапусцілі ніводнага апазіцыйнага кандыдата, дэмакратычныя сілы ўсё ж такі далучацца. Іх інтарэсы будзе прадстаўляць віртуальны кандыдат Ясь Гаспадар. На платформе “Новая Беларусь” можна не толькі азнаёміцца з кандыдатам, але задаць яму пытанні.  

Каардынацыйная рада атрымала адказ ад офісу Святланы Ціханоўскай на зварот аб узгадненні даты і прынцыпу правядзення выбараў. Як паведамілі ў КР, згодна з адказам на дадзены момант не зразумела, ці падтрымлівае Святлана Ціханоўская правядзенне выбараў 25 мая ці не.

Кніга “Жаўнеры БНР” аўтарства гісторыка, прафесара ўніверсітэта ў Беластоку Алега Латышонка за апошнія дзесяцігоддзі перажыла ўжо чацвёртае выданне. Літаральна днямі яе выдала выдавецтва “Камунікат”, і, па словах аўтара, адрасавана яна перш за ўсё беларускай дыяспары, якая ад 2020 года значна павялічылася.  

У новай серыі “Літаратурных начэй” мы раскажам пра тое, як Канстанцыя Буйло стварала свае дзівосныя вершы, якія склалі яе першую кнігу “Курганная кветка”, што за творчыя пікіроўкі былі ў яе з Янкам Купалам і Якубам Коласам, чаму пасля такога бліскучага дэбюту яна надоўга замаўчала і ці змагла ізноў творча адрадзіцца.