Loading

Дональд Трамп прымусіць Украіну і Расію сесці за стол перамоваў. Гэта адбудзецца, калі мільярдэр пераможа на сёлетніх прэзідэнцкіх выбарах у ЗША, паведамляе Bloomberg са спасылкай на крыніцы ў атачэнні Трампа. Палітык кажа, што будзе пагражаць Кіеву тым, што спыніць пастаўкі ўзбраення. А рычагом ціску на Маскву, насупраць, стануць пагрозы рэзка павялічыць дапамогу Украіне.

Пра тое, ці зможа Трамп прымусіць Зяленскага і Пуціна да перамоваў, навошта ў Беларусі абвясцілі «контртэрарыстычную аперацыю» на мяжы з Украінай і ці не стала адстаўка Залужнага падарункам расійскай прапагандзе ў разгар вайны, паразмаўляем з журналістам-аглядальнікам «Білорусько-українськага спостерігача» Яўгенам Мачалавым.

Сцісла ў размове:

  • Вучэнні ў Лельчыцкім раёне: украінскія вайскоўцы ведаюць, што адбываецца на мяжы і на дзесяткі кіламетраў углыб тэрыторыі Беларусі. Калі не было рэзкай рэакцыі, значыць нічога крытычнага не адбываецца.
  • Прызначэнне Ігара Кізіма спецпрадстаўніком па Беларусі: гэта прафесіянал дыпламатычнай службы, які вельмі добра ведае беларускі палітычны ландшафт. Я не хачу выказвацца скептычна ў адносінах супрацы з дэмакратычнымі сіламі, але хачу пабачыць першыя крокі.
  • Адстаўка  Залужнага: у яго фантастычная харызма, і ў нас у грамадстве абсалютны кансэнсус, хто сапраўдны герой ва Украіне. Я таксама не хацеў, каб змянялі Залужнага, але рады, што грамадства больш-менш спакойна адрэагавала на гэтую адстаўку і буйных выступленняў не адбылося, проста адказнасць за сітуацыю на фронце пералаклалі на іншую асобу.  Зяленскаму заўсёды будуць узагадваць:”Гэта Вы змянілі Залужнага”.
  • Дональд Трамп і яго заявы пра Украіну: я не разумею, кім ёсць Трамп, ці ён рэспубліканец ці не. Украінскае грамадства вельмі востра успрымае навіны з ЗША, мы лічым, што Трамп прарасійскі. Ці ў амерыканскага прэзідэнта дастаткова ўлады, каб усадзіць за стол перамоў Украіну і Расію?—Дастаткова. Ці дастаткова для таго, каб украінскае грамадства змірылася з думкай аб страце тэрыторый?—Недастаткова.
  • Зяленскі на Мюнхенскай канферэнцыі: зараз стала значна менш паездак Зяленскага за мяжу. Самыя важныя рэчы адбываюцца на сустрэчах групы “Рамштайн”. Канферэнцыя па бяспецы ў Мюнхене мае вялікае сімвалічнае значэнне і мне цікава, што там сёлета прагучыць.

Слухаць цалкам размову можна ў плэеры ніжэй

Comments are closed.