«Speed dating» альбо «хуткія спатканні» – гэта сучасны спосаб знаёмстваў, у якім удзельнікі абмежаваную колькасць часу камунікуюць з кожным з патэнцыйных партнёраў. Акрамя таго сярод мігрантаў запатрабаваны speed friending сустрэчы, на якіх можна знайсці сяброў. Як выглядаюць „хуткія спатканні”, хто на іх прыходзіць і ці сапраўды там можна знайсці сваю палову, паразмаўляем з арганізатаркай speed dating вечарын у Варшаве Аляксандрай Ананьевай.
Сцісла ў праграме:
- Сапраўды прыходзяць, каб знайсці рэальнае каханне. Было ў нас 6 сустрэч, і ўжо маем чатыры пары. На першую арганізаваную мной сустрэчу прыйшло 15 хлопчыкаў і 1 дзяўчынка
- Мы арганізуем для пар некалькі спатканняў, на першым — запаўняецца “картка сімпатый”, а пасля мы робім далейшыя сустрэчы: квізы, караоке, танцы і г.д.
- Беларусам складана знайсці пару ў эміграцыі, мы даволі закрытае грамадства.
- Да нас прыходзяць беларусы, украінцы, казахі, кіргізы і нават рускамоўныя палякі. Групы ў нас дзеляцца па ўзросце, самая папулярная “45+”. Частка прыходзіць з-за цікавасці, частка—сур’ёзна настроена
- Роля арганізатара—дапамагчы сябе цікава падаць, бо некаторыя на такіх сустрэчах выглядаюць як на допыце.
- Маладыя дзяўчаты звычайна нешматслоўныя: Інста, клубы, брэнды. Тыя, хто старэй, могуць на іншыя тэмы пагаварыць. Але не трэба размоў аб працы!
- Мы робім таксама сустрэчы не для пошуку пары, а і для пошуку сяброў– speed friending.
Цалкам размову слухайце ў плэеры ніжэй
Comments are closed.