Loading

 

Да парламенцкай кампаніі ў Беларусі, куды не дапусцілі ніводнага апазіцыйнага кандыдата, дэмакратычныя сілы ўсё ж такі далучацца. Іх інтарэсы будзе прадстаўляць віртуальны кандыдат Ясь Гаспадар. На платформе „Новая Беларусь” можна не толькі азнаёміцца з кандыдатам, але задаць яму пытанні.  

Ясь Гаспадар, узрост 35 гадоў, родам з Маладзечна. Ясь размаўляе на чатырох мовах, але аддае перавагу роднай, дэманструючы сувязь з народам і яго вытокамі.

Ён жыве ў сталіцы з сям’ёй – жонкай, якая працуе настаўніцай, і двума дзецьмі, увасабляе  сучаснага беларуса, які імкнецца да пераменаў. Яго жыццёвы шлях – ад звычайнага рабочага на заводзе МАЗ да кандыдата ў дэпутаты – гаворыць аб непахісным жаданні палепшыць жыццё сваіх суайчыннікаў.

Дэталі біяграфіі мы ўдакладнілі ў асобных пытаннях.

 

 

 

 

 

У сваёй праграме Ясь Гаспадар акцэнтуе ўвагу на ключавых аспектах развіцця беларускага грамадства і дзяржавы. Там пакуль сем пунктаў, сярод якіх

✔️ Вызваленне палітвязняў, спыненне палітычных рэпрэсій і запалохвання людзей. Свабода на вяртанне тым, хто вымушана пакінуў Радзіму 

✔️ Прыняцце Канстытуцыі, якая ліквідуе дыктатуру, верне ўладу народу і гарантуе незалежнасьць нашай краіны

✔️Забарона ўвозіць ядзерную зброю ў Беларусь і нападаць з тэрыторыі Беларусі на іншыя краіны. Досыць быць саўдзельнікамі ў чужой агрэсіўнай вайне!

✔️Свабодныя, сумленныя, альтэрнатыўныя выбары ўсіх узроўняў адпаведна стандартам АБСЕ. Абраныя народам прадстаўнікі ўлады будуць паважаць людзей, а не абражаць

✔️Аднаўленне добрых адносінаў з еўрапейскімі суседзямі. Еўраінтэграцыя: бязвізавы рэжым — пагадненне аб асацыяцыі — уступленне ў Еўрапейскі Саюз.

Асобныя палажэнні праграмы мы ўдакладнілі.

   

 

 

 

 

 

Прапануе Ясь на сваёй старонцы выбаршчыкам прайсці апытанку: Рагачоўская ці Глыбоцкая, дранікі з мукой ці без, Дажынкі ці ЛГБТ-парад. Мы ж задалі яму пытанні, адказы на якія павінен ведаць кожны беларус. На жаль, Ясь аказаўся не зусім падрыхтаваным, а на апошнім пытанні ўвогуле завіс у мабільным дадатку, прыйшлося пераключацца на іншыя прылады.

Comments are closed.