Author

redakcja

Browsing

Самы вядомы беларускі выдавец Андрэй Янушкевіч адкрыў у Варшаве сваю кнігарню, і гэта – галоўная кніжная навіна апошніх тыдняў. Сімвалічная і надзвычай чаканая беларускімі чытачамі падзея супала з дзесяцігоддзем выдавецтва. Перад варшаўскім адкрыццём там жартавалі: «Памятаеце, як мінская кнігарня “Кнігаўка” пратрымалася менш за суткі? Абяцаем, што варшаўская “Кнігаўка” будзе працаваць мінімум у 365 разоў больш».

Беларусы Беластока выйшлі з транспарантамі і бел-чырвона-белымі сцягамі да падляшскай Ваяводскай управы, каб выказаць салідарнасць з палітвязнямі і папрасіць польскія ўлады аб прыпыненне грузавых чыгуначных зносін з Беларуссю. На іх думку такая  мера павінна прымусіць рэжым Лукашэнкі выпусціць усіх беларускіх палітзняволеных. Адпаведную петыцыю ад арганізатараў акцыі прыняў ваявода Падляшша Яцэк Бжазоўскі.

Вось ужо два гады ў падземным павільёне ля гандлёвага цэнтра “Еўропа” штовечар любы жадаючы можа далучыцца да пляцення маскіровачнай сеткі, якую пасля накіроваюць украінскім байцам. Адпаведная ініцыятыва належыць Саюзу стралкоў Літвы. У працэсе паўдзельнічалі ўжо сотні валанцёраў і як вынік — на фронт адправілі каля 600 сетак. Апошняя партыя паехала да беларускіх добраахвотнікаў—з адпаведнай прапановай выступіў клуб “ Ліцвіны”. 

Некалькі сотняў чалавек прыйшлі ў беластоцкі клуб “Змена клімату” на прэзентацыю кнігі “Камяні мусілі паляцець. Зацёртае мінулае Падляшша” аўтарства журналісткі і пісьменніцы з беларускай меншасці Анэты Прымакі-Онішк. Кніга пра суседства беларускай праваслаўнай меншасці і польскай каталіцкай большасці, розным стаўленні да пасляваенных падзей на тэрыторыі паўночна-ўсходняй Польшчы.  

Беларускі хаб “Сустрэча”, які працуе ва Украіне, у мінулыя выходныя здзейсніў дабрачынны візіт у адзін з дзіцячых дамоў сямейнага тыпу на Чарнігаўшчыне. Беларусы прывезлі салодкія падарункі і мора станоўчых эмоцый. Разам з валанцёрамі на Чарнігаўшчыну ездзіў і наш украінскі карэспандэнт Андрусь Гаёвы. 

Пра тое, як у расійскім апазіцыйным і праваабарончым асяроддзі ўспрынялі паведамленні пра смерць Аляксея Навальнага і ці можа гэта падштурхнуць расійскае грамадства да нейкіх актыўных дзеянняў, радыё Ўнэт спытала Яна Рачынскага, старшыню праўлення “Міжнароднага Мемарыяла”, узнагароджанага ў 2022 годзе Нобелеўскай прэміяй міру і ліквідаванага рашэннем расійскага суда.

16 лютага служба выканання пакаранняў Ямала-Ненецкай федэральнай акругі паведаміла пра смерць Аляксея Навальнага.  Там адзначылі, што пасля прагулкі  зняволены адчуў сябе дрэнна, практычна адразу страціўшы прытомнасць. Медыкі прыбылі неадкладна, была выклікана брыгада хуткай медыцынскай дапамогі. Усе неабходныя рэанімацыйныя мерапрыемствы станоўчых вынікаў не далі.

Фінал Дэкламатарскага конкурсу да Міжнароднага дня роднай мовы пройдзе ў Беластоцкім тэатры лялек 20 лютага. За перамогу пазмагаюцца 26 канкурсантаў.  Сёлета фонд “Тутака”ладзіць конкурс разам з Цэнтрам беларускай культуры, які ад пачатку гэтага года існуе на Падляшшы. 

На гэтым тыдні дзяржаўны тэлеканал АНТ расказаў, што ў Беларусі затрымана як мінімум 14 чалавек пасля таго, як сілавікі атрымалі доступ да базы даных “Кадравага рэзерву для новай Беларусі”. Адначасова  Следчы камітэт паведаміў, што распачаў супраць удзельнікаў адпаведнай ініцыятывы крымінальную справу паводле артыкула аб стварэнні экстрэмісцкага фармавання. 

Ці адпавядае рэчаіснасці прадэманстраванае па беларускім тэлебачанні і ці сапраўды паказаныя людзі былі ўдзельнікамі курса “Кадравы рэзерв для новай Беларусі”, радыё Ўнэт спытала ў адказнага за гэты праект у Аб’яднаным пераходным кабінеце Юрася Губарэвіча. 

У новай серыі, прысвечанай Канстанцыі Буйло, мы раскажам пра трагічныя старонкі з яе жыццяпісу, калі пачаліся актыўныя рэпрэсіі, падчас якіх быў арыштаваны яе муж, многія сябры і знаёмыя адвярнуліся, а сама яна знаходзілася ў штодзённым чаканні самага страшнага. Не кінулі нашу гераіню толькі Янка Купала і Уладзіслава Луцэвіч.