Loading

16 лютага служба выканання пакаранняў Ямала-Ненецкай федэральнай акругі паведаміла пра смерць Аляксея Навальнага.  Там адзначылі, што пасля прагулкі  зняволены адчуў сябе дрэнна, практычна адразу страціўшы прытомнасць. Медыкі прыбылі неадкладна, была выклікана брыгада хуткай медыцынскай дапамогі. Усе неабходныя рэанімацыйныя мерапрыемствы станоўчых вынікаў не далі.

Што на гэмы момант вядома пра смерць Аляксея Навальнага

  • Пяскоў: Пуціну далажылі пра смерць Навальнага
  • Прэс-сакратар Навальнага Кіра Ярмыш: ніякіх пацверджанняў інфармацыі аб смерці апазіцыянера ў яе няма. У Харп (там знаходзіцца калонія, дзе адбываў пакаранне Навальны), вылятае адвакат апазіцыянера.
  • Адвакат Навальнага Леанід Салаўёў расказаў, што апошні раз абаронца наведваў апазіцыянера ў сераду і тады з ім было ўсё нармальна.
  • Навальны не скардзіўся на здароўе і адчуваў сябе нармальна на пасяджэнні суда 15 лютага, паведамілі ва Уладзімірскім аблсудзе.
  • Рэанімацыйныя мерапрыемствы Навальнаму праводзілі больш за паўгадзіны, паведамілі ў Лабытнангскай гарадской бальніцы.

Наконт смерці Аляксея Навальнага выказаліся беларускія палітыкі  

Святлана Ціханоўская: Гэта смерць – чарговы доказ, што для дыктатараў чалавечае жыццё не мае ніякай каштоўнасці. Рэжым Пуціна, як і рэжым Лукашэнкі, у імкненні захаваць уладу пазбаўляецца ад апанентаў любымі спосабамі. У мяне няма сумневаў у тым, што Навальнага мэтанакіравана забіў пуцінскі рэжым”.

Павел Латушка: “Гэтая трагедыя – чарговы сігнал, што задачай усяго цывілізаванага свету з’яўляецца ліквідацыя такіх рэжымаў. Калі дэмакратычны свет не дасць жорсткага і прынцыповага адказу на смерць Навальнага, дыктатары адчуюць беспакаранасць. У выпадку, калі свет не дасць жорсткага і прынцыповага адказу на смерць Аляксея Навальнага, гэта развяжа рукі як Пуціну, так і Лукашэнку для павольнага забойства палітычных апанентаў у турмах”. 

Comments are closed.