Author

redakcja

Browsing

Ён кажа, што любіць усё, што робіць, і засяроджана дадае: «У мяне проста няма выбару». І гэта – чыстая праўда. Пару гадоў таму Арцём Шышкоў перажыў працяглы творчы крызіс. Ён не кранаўся сваёй скрыпкі шэсць месяцаў, і справа была не толькі ў парэзаным сухажыллі на руцэ: у нейкі момант стала незразумела, куды і навошта ісці. Але музыкам узроўню Шышкова жыццё і сапраўды не пакідае выбару. І менавіта таму мы ізноўку можам захапляцца дарам гэтага Артыста. 

Міжнародны лідар сертыфікацыі ў сферы лясной гаспадаркі – FSC (Forest Stewardship Council), чые знакі якасці стаяць на мэблі, вырабленай у турмах Беларусі, палітычнымі зняволенымі, з прымяненнем катаванняў, атрымаў патрабаванне расследаваць абставіны выдачы сертыфікатаў.

Праблема ў тым, што сертыфікацыя FSC адчыняе дзверы рэжыму Лукашэнкі для гандлю з ЕС, легалізуе ў Беларусі катаванні, прымяненне прымусовай працы, а гандлёвыя сеткі ЕС атрымліваюць прыбытак ад эксплуатацыі палітвязняў у Беларусі.

Раніцай 28 лютага ў чатах беларусаў, якія жывуць у Літве, пачала з’яўляцца інфармацыя пра званкі нібыта з Дэпартамента дзяржбяспекі  з наступным зместам: Вы ўяўляеце пагрозу Літоўскай дзяржаве, Вам трэба тэрмінова пакінуць краіну, інакш будзе дэпартацыя ў прымусовым парадку. Пасля высветлілася, што тэлефанавалі і расіянам, якія жывуць у Літве. У Дэпартаменце міграцыі расказалі, што не маюць дачынення да гэтых званкоў і папрасілі замежных грамадзян не паддавацца на правакацыі.  

У Варшаве на пляцоўцы «Witryny Domu Wschodniego» адбылася прэзентацыя кнігі “Беларусь у НАТА”. Выданне – гэта зборнік артыкулаў, напісаных экспертамі па пытаннях бяспекі з краін НАТА, дзе яны разважаюць аб перспектывах далучэння да Альянсу Беларусі, важнасці гэтага працэса, а таксама аналізуюць досвед сваіх краін.

“Пайду, пайду, пайду!” – так Аляксандр Лукашэнка адказаў на пытанне пра свой удзел у прэзідэнцкіх выбарах 2025 года. Пры гэтым усяго праз некалькі хвілін ён назваў сябе “сыходзячым” прэзідэнтам. Пра тое, навошта “сыходзячаму прэзідэнту” яшчэ адна электаральная кампанія, ці варта дэмсілам рыхтавацца да наступных выбараў і што будзе з “прэзідэнтам-электам” Святланай Ціханоўскай пасля таго, як скончыцца яе народны мандат, паразмаўляем з палітолагам Анатолем Котавым.

Грамадзянская паніхіда пройдзе ў пятніцу ў Варшаве па адрасе ul. Fosa 19A (przy kosciole Sw.Katarzyny) / вул. Фоса, 19А (пры касцёле Святой Кацярыны). Пачатак а 16-й гадзіне.

У Тыраспалі на 28 лютага прызначаны «з’езд дэпутатаў усіх узроўняў» непрызнанай Прыднястроўскай Малдаўскай рэспублікі. Мясцовы апазіцыянер Генадзь Чорба заявіў, што на гэтым сходзе “павінна быць агучаная просьба “ад імя грамадзян, якія пражываюць на левым беразе Днястра” прыняць Прыднястроўе ў склад Расіі”, а ўжо на наступны дзень, 29 лютага, аб гэтай “просьбе” нібыта абвесціць прэзідэнт Уладзімір Пуцін у сваім звароце да Федэральнага Схода. А пасля ў паскораным парадку прыме рашэнне задаволіць “просьбу, якая паступіла”. Гэтую інфармацыю ўжо абвергі з Кішынёва, Кіева і Масквы, але тэму працягваюць абмяркоўваць.  

У Беластоку прайшла штомесячная акцыя салідарнасці з палітзняволеным журналістам Анджэем Пачобутам і ўсімі беларускімі палітвязнямі. Упершыню ў акцыі ўзяў слова ваявода Падляшша Яцэк Бжазоўскі.  

24 лютага нарадзіўся Рыгор Барадулін. Яго паэтычная спадчына – гэта дзясяткі, а нават сотні геніяльных твораў, якія нярэдка станавіліся цудоўнымі песнямі. І па іх мы таксама сёння любім і згадваем апошняга Народнага паэта Беларусі.

«Belarus Outside Sound System» — складанка, у якой можна пачуць голас мінскага метро, гукі балота Ельня, голас Якуба Коласа ды Марыі Калеснікавай.

Пра беларускі рэліз і агульныя музычныя тэндэнцыі размаўляем з сааўтарам праекта, культурным актывістам, арт-менеджарам, дыджэем і былым палітвязнем Papa Bo Selektah.