Грамадзянская паніхіда пройдзе ў пятніцу ў Варшаве па адрасе ul. Fosa 19A (przy kosciole Sw.Katarzyny) / вул. Фоса, 19А (пры касцёле Святой Кацярыны). Пачатак а 16-й гадзіне.
Андрэй Аляксандровіч памёр у лякарні ў Варшаве 24 лютага. Яму было 49 гадоў. Тут працягваецца збор на дапамогу яго сям’і .
З 2019 года Александровіч узначальваў эканамічную газету „Беларусы і рынак”. Да таго працаваў у Беларускай дзелавой газеце, на Deutsche Welle, на сайце „Ежедневник”.
Comments are closed.