Author

redakcja

Browsing

Прадпрыемства “Гродна Азот”  не толькі спансуе рэжым Лукашэнкі, не толькі абыходзіць еўрапейскія санкцыі, але і труціць жыхароў Горадні. Пры гэтым сам завод сябе пазіцыянуе, як скіраваны на клопат пра экалогію. Менавіта такі фіктыўны клопат пра навакольнае асяроддзе і называецца грынвошынгам, або даслоўна “зялёным адмываннем”. Звесткі пра парушэнне экалагічных нарматываў “Гродна Азотам” прадставілі эксперты альянсу “Зялёная Беларусь”. 

Актывіст “Народнай Грамады” Мікіта выйграў суд супраць Дэпартамента міграцыі Літвы, які адмовіў яму ў атрыманні статусу бежанца. Маладому чалавеку пагражала дэпартацыя ў Беларусь. На некаторы час ён быў нават затрыманы і змешчаны ў лагер для бежанцаў да вырашэння свайго пытання. Дэпартамент не бачыў падстаў для надання Мікіце такога стасусу, пераслед у Беларусі прыйшлося даказваць у судзе. Для таго, каб пазбегнуць прымусовай высылкі беларуса на радзіму, да справы падключыўся нават Еўрапейскі суд па правах чалавека.  Радыё Ўнэт пагаварыла з Мікітам пра суды, адмовы і пераслед.

Каля 30 чалавек прыйшлі ўвечары 6 сакавіка на цэнтральную плошчу Беластока, Рынак Касцюшкі, каб правесці маўклівую акцыю памяці беларускі Лізы, якая была згвалтавана ў ноч на 25 лютага ў цэнтры Варшавы, а пазней памерла ў шпіталі. 

Вялікі канцэрт на Замкавай плошчы, марш па цэнтры польскай сталіцы і збор данатаў для палітвязняў. 24 сакавіка ў Варшаве пройдзе Дзень Волі. Арганізатары свята плануюць сабраць каля 4000 чалавек. Падрабязней пра тое, як пройдзе Дзень Волі ў Варшаве, абмяркуем з суарганізатарамі акцыі Юліяй Сліўко і Алегам Кулешам.

Калі вы цікавіцеся беларускім тэатрам, то вельмі верагодна маглі бачыць спектакль «Замова» — містычную дзею па матывах архаічных рытуалаў і старажытных песень. Яе рэжысёр — малады беларускі акцёр Максім Шышко. Гэта пастаноўка стала для яго не проста дэбютам — саматэрапіяй. Яна загаіла раны пасля драматычнага 2020-га, калі трэба было сыходзіць з любімага РТБД. І пасля страшнага 2022-га, калі ён, украінец па нацыянальнасці, выйшаў у цэнтры Мінска з адзіночным антываенным пікетам. У адказ яго жорстка затрымалі і дэпартавалі, нават не даўшы сабраць рэчы.

23-24 сакавіка ў  Празе пройдзе Трэцяя канферэнцыя беларусаў свету. Форум ладзяць  Офіс Святланы Ціханоўскай, Аб’яднаны пераходны кабінет, Офіс дэмакратычных сіл у Чэхіі і Народныя амбасады.  Гэтым разам, па словах арганізатараў, у цэнтры ўвагі будзе  патэнцыял беларускай супольнасці за мяжой.

“Колькі можна выкарыстоўваць нас у нейкіх асабістых альбо палітычных мэтах?” — так Сяргей Шалыгін, кіраўнік клуба “Ліцвіны”, пракаментаваў радыё Ўнэт артыкул  «В связанных с Вильнюсом группах в Телеграм появились абсурдные призывы сеять панику», размешчаны на партале Delfi.lt.  У тэксце ідзе размова аб прапановах у асобных чатах за 15 еўра наносіць на будынкі  літоўскіх гарадоў надпісы, якія падтрымліваюць “ліцвінізм”. Пра клуб не напісана ні слова, затое праілюстраваны артыкул выявай са сцягам “Ліцвінаў”.

Больш за 450 чалавек прынялі ўдзел ва ўсіх этапах 31-га Агульнапольскага фестывалю “Беларуская песня 2024”. Адборы лепшых спявакоў і танцораў праходзілі ў Бельску-Падляшскім, Гайнаўцы і іншых месцах Падляшскага ваяводства, а пераможцы — 37 калектываў і асобных выканаўцаў —  з’ехаліся трэцяга сакавіка ў будынак філармоніі ў Беластоку, дзе праходзіў гала-канцэрт.  

Афіцыйная прадстаўніца расійскага МЗС Марыя Захарава заявіла, што перахопленыя перамовы нямецкіх афіцэраў паказалі незавершанасць дэнацыфікацыі Германіі.  38-хвілінны аўдыёзапіс, на якім “высокапастаўленыя афіцэры Бундэсвера” абмяркоўваюць магчымасць удараў па Крымскім мосце ракетамі TAURUS,  апублікавала 1 сакавіка галоўная рэдактарка расійскага дзяржаўнага тэлеканала RT Маргарыта Сіманьян. Міністэрства замежных спраў РФ запатрабавала ад Нямеччыны тлумачэнняў. Пры гэтым канцлер Германіі Олаф Шольц раней неаднаразова заяўляў пра адмову пастаўляць Украіне ракеты TAURUS.