Author

redakcja

Browsing

У гадавіну пачатку паўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну ў  прасторы “Робім Разам” у Варшаве адкрылася выстава, дзе можна пабачыць фотаздымкі беларускіх добраахвотнікаў і валанцёраў, якія змагаюцца на фронце і дапамагаюць у тыле. Таксама ў экспазіцыі–сучасны вайсковы рыштунак і рэплікі ўзбраення.

Максім Танк — адзін з лепшых беларускіх казачнікаў другой паловы 20 ст. У яго шмат дзівосных паэтычных казак для дзяцей рознага ўзросту. Мы падрыхтавалі яго шэдэўры: “Галінка і верабей”, “Конь і леў”, “Жук і слімак”. Цудоўныя вясёлыя, вострасюжэтныя творы на ўсе часы. Слухайце, глядзіце, натхняйцеся!

 

Фонд BYSOL запусціў збор сродкаў для падтрымкі палітзняволеных-жанчын. Гэтым разам фонд ладзіць гэты збор сумесна з асацыяцыяй беларускага бізнесу за мяжой АВВА. Падрабязнасці нам распавёў кіраўнік  BYSOL Андрэй Стрыжак. 

“Жанчыны ў гісторыі Беларусі” – такую назву носіць цыкл лекцый, які распачаў  гісторык Уладзімір Арлоў. Сустрэчы праходзяць у беластоцкім хабе “Новая зямля” пры ўдзеле нядаўна створанага на Падляшшы Цэнтра беларускай культуры.  

Кангрэс даследчыкаў Беларусі сёлета мусіў адбыцца ў Коўне. Але стала вядома, што яго ў гэтым годзе не будзе. Чаму – мы спыталі ў старшыні арганізацыйнага камітэта Кангрэсу, доктара палітычнах  навук і дырэктара інстытуту “Палітычная сфера” Андрэя Казакевіча. 

«Маму забралі ў турму. Тата даведаўся дзе яна, і мы сталі збіраць ёй смачныя пасылкі. Я моцна сумавала аб маме ў глыбіні маёй душы. Я памятаю дзень, калі яна вярнулася, я не верыла – стаяла і не магла паварушыцца, а потым мы абняліся. Я не магла ад яе адліпнуць вельмі доўга. І я з ёй сплю ўжо цэлы год». Гэта цытата не з падручніка па гісторыі пра сталінскія рэпрэсіі 30-х гадоў. Гэта словы дзевяцігадовай дзяўчынкі, чыю маці пасадзілі за ўдзел у жнівеньскіх пратэстах у Беларусі.

Чаму менавіта Васіль Быкаў стаў першым беларускім пісьменнікам, які праславіўся за межамі Беларусі? За што сябе дакараў? Чаму, нягледзячы на вялікую славу, быў сабой незадаволены?

Вырабы пудзіл жывёл з тварамі людзей, малюнкі крывёй і чалавечымі выдзяленнямі, абрады, звязаныя са смерцю, і разбойная таксідэрмія. Пра гэта ў мастацкай галерэе Сляндзіньскіх у Беластоку расказваліі ўдзельнікі лекцыі “Memento mori: гісторыя шакавальнага смяротнага мастацтва”, якую падрыхтавала для беларусаў гарадзенская мастачка Таццяна Калач у межах праекта “Твая гісторыя”.