Loading

Пра гэта паведамілі ў Варшаўскім медыцынскім універсітэце.  Прычынай смерці 25-гадовай дзяўчыны стала гібель мозгу.

25 лютага ў цэнтры Варшавы знайшлі беларуску без прытомнасці са слядамі ўдушэння на целе. Дзяўчыну рэанімавалі і ў крытычным стане даставілі ў шпіталь. Апошнія дні яна была падлучана да апарату штучнай вэнтыляцыі лёгкіх.

На лячэнне Лізы быў аб’яўлены сбор.  Менш чым за тыдзень удалося сабраць каля 550 тысяч злотых.

Comments are closed.