Loading

Прысвечана акцыя  памяці беларускі Лізаветы, якую згвалцілі і забілі ў цэнтры Варшавы.

Распачнецца шэсце а 18.00 непасрэдна ад месца трагедыі– вул. Żurawia 47. Адтуль калона накіруецца да Палаца культуры. Удзельніц і удзельнікаў марша заклікаюць апранацца ў чорнае. Плануецца, што марш пройдзе ў цішыні, бо «трагедыя Лізы адбылася ў цішыні». Сярод арганізатараў — дабрачынная арганізацыя Fundacja Kraina, якая дапамагае ўцекачам, і арганізацыя ўкраінскіх жанчын Sema Ukraine:

Мы выходзім на вуліцы, каб Ліза не была забытая. Каб вуліцы нарэшце сталі бяспечнымі для нас. Мы зноў і зноў заяўляем: каб гвалт знік, трэба перастаць гвалціць. Мы звяртаемся да мужчын: вы таксама можаце мяняць сітуацыю сваёй гучнай пазіцыяй супраць гвалту і сваёй падтрымкай жанчын. Мы стаміліся жыць у небяспецы і страху перад сэксуалізаваным гвалтам.

Comments are closed.