Author

redakcja

Browsing

Мітынг, прымеркаваны да другой гадавіны пачатку расійска-ўкраінскай вайне, прайшоў увечары 24 лютага на цэнтральнай плошчы Беластока – Рынку Касцюшкі. Ён быў арганізаваны мясцовай беларускай дыяспарай і падтрыманы ўкраінскімі ўцекачамі і мясцовымі ўладамі. Удзельнікі мітынгу перш за ўсё ўшанавалі хвілінай маўчання загінуўных у выніку расійскага напада на Украіну.  

10 гадоў таму, 20 лютага 2014 года,  Расія распачала ваенную дыверсію супраць Украіны. Менавіта гэта дата з’явілася на расійскім медалі «За вяртанне Крыма». Можна лічыць, што менавіта з гэтага моманту Крэмль абвясціў вайну Украіне.

Пра тое, які шлях за гэты час прайшло ўкраінскае грамадства і як расійская прапаганда рыхтавала інфармацыйную глебу для вайсковага ўварвання, абмяркуем з журналістам праекту «Вот так» Аляксеем Стэцэнкам.

Каля дваццаці чалавек прыйшлі ўвечары 21 лютага ў беластоцкі хаб “Новая зямля”, каб напісаць дыктоўку па творы Васіля Быкава і паўдзельнічаць у квізе на веданне беларускай літаратуры і песень. Мерапрыемства ў Беластоку было арганізавана мясцовай суполкай адроджанага ў Польшчы Таварыства беларускай мовы.  

У аўторак стала вядома пра пятую смерць палітвязня ў Беларусі: у Бабруйскай калоніі памёр былы сябра БСДП “Грамада” Ігар Леднік. Яму прысудзілі тры гады за антываенны артыкул у партыйным часопісе “Пазіцыя”, дзе ён абвінаваціў Лукашэнку ва ўдзеле ў развязванні вайны Расіі супраць Украіны. Ігар Леднік меў другую групу інваліднасці з-за праблем з сэрцам. У турме стан здароўя значна пагоршыўся: яго апошнія месяцы трымалі ў санчастцы Бабруйскай калоніі, але паміраць завезлі ў лякарню ў Бабруйск, дзе кваліфікаваныя медыкі ўжо не здолелі ўратаваць жыццё палітвязня. Прычынай смерці называецца спыненне сэрца. Ігару Ледніку было 63 гады. 

Фінал ужо трэцяга па ліку Дэкламатарскага конкурсу да Дня роднай мовы адбыўся 20 лютага ў Беластоцкім тэатры лялек. Mерапрыемства, арганізаванае фондам “Тутака” і Цэнтрам беларускай культуры, наведаў і асабіста павітаў Падляшскі ваявода Яцэк Бжазоўскі.  

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы.  Калі верыць афіцыйным даным, у нашай краіне беларускую мову лічаць роднай крыху больш за 60% насельніцтва. Прычым дома па-беларуску размаўляе менш за траціну нашых суайчыннікаў. Пра тое, як заахвоціць беларусаў размаўляць на сваёй мове, абмяркуем з суарганізатаркай курсаў «Мова Нанова з Варшавы»  Алесяй Каролік.

Чарговая смерць палітвязня ў лукашэнкаўскіх засценках, гэтым разам сацыял-дэмакрата Ігара Ледніка, скалынула  беларускую дыяспару Беластока. Каля дваццаці чалавек прынялі ў аўторак  увечары ўдзел у спантаннай акцыі побач з  Генеральным консульствам Беларусі. Удзельнікі прынеслі кветкі і запалілі знічы памяці аб палітзняволеных, якія ўжо не выйдуць на волю жывымі.  

На Еўрапейскім кінарынку Берлінскага міжнароднага кінафестывалю назвалі пераможцаў беларускай кінапрэміі «Чырвоны верас». Яе журы ацэньвала ўсё лепшае, што з’явілася ў нашым кіно за апошнія гады. Адразу некалькі ўзнагарод забрала «Ператрымка» – першы эпізод белсатаўскага серыялу «Працэсы». Галоўную ролю – амапаўца Мікалая – у альманаху сыграў Андрэй Новік. Яго бліскучую акцёрскую работу ацанілі і гледачы, і кінакрытыкі, прысудзіўшы Новіку перамогу ў намінацыі «найлепшы акцёр».