На Еўрапейскім кінарынку Берлінскага міжнароднага кінафестывалю назвалі пераможцаў беларускай кінапрэміі «Чырвоны верас». Яе журы ацэньвала ўсё лепшае, што з’явілася ў нашым кіно за апошнія гады. Адразу некалькі ўзнагарод забрала «Ператрымка» – першы эпізод белсатаўскага серыялу «Працэсы». Галоўную ролю – амапаўца Мікалая – у альманаху сыграў Андрэй Новік. Яго бліскучую акцёрскую работу ацанілі і гледачы, і кінакрытыкі, прысудзіўшы Новіку перамогу ў намінацыі «найлепшы акцёр».
– Кожны з нас патрабуе нейкай адзнакі, – пачынае размову акцёр і рэжысёр Андрэй Новік. – Я гэта называю легітымізацыяй у прафесіі. Для мяне вельмі важна, прыемна і кранальна атрымаць такую ўзнагароду. Тым больш ад нашых крытыкаў.
– Які жыццёвы досвед дапамог стварыць такі яскравы вобраз?
– Я вельмі не люблю, калі актор пачынае расказваць, што я, маўляў, паглыбляўся, пераглядзеў усё кіно, звязанае з амапаўцамі. Не. Гэтыя істоты існуюць у паветры, жывуць вакол цябе ў тваіх успамінах. Нічога не трэба было ствараць. Я выходзіў і рабіў.
– У доўгі спіс кінапрэміі трапіла і вашая рэжысёрская работа!
– Гэта таксама вельмі важны ў маім жыцці этап. Для мяне вельмі важна, што мой фільм як рэжысёра і аўтара сцэнара праглядалі крытыкі, ацэньвалі. Для мяне гэтага дастаткова.
Поўную версію размовы з Андрэем Новікам пра кіно, спектаклі, новую тэатральную ініцыятыву BY teatr і многае іншае слухайце ў нашым аўдыё:
Comments are closed.