У верасні 2022 года Ігара Ледніка асудзілі да 3 гадоў калоніі. Яго абвінавацілі ў паклёпе на Лукашэнку. Свой тэрмін палітвязень адбываў у бабруйскай ПК №2.
63-гадовы Ігар Леднік меў інваліднасць 2-й групы праз праблемы з сэрцам. У зняволенні яго стан здароўя істотна пагоршыўся.
Прычынай смерці Ігара Ледніка стала спыненне сэрца. Медыкі спрабавалі яго рэаніміраваць, аднак беспаспяхова. Ігар Леднік памёр ў Мінскай раённай бальніцы, куды быў планава дастаўлены з Бабруйскай калоніі, дзе адбываў тэрмін, піша @BSDP_Hramada.
Пра месца і дату развітання паведамяць дадаткова.
Comments are closed.