Loading

Кніга “Жаўнеры БНР” аўтарства гісторыка, прафесара ўніверсітэта ў Беластоку Алега Латышонка за апошнія дзесяцігоддзі перажыла ўжо чацвёртае выданне. Літаральна днямі яе выдала выдавецтва “Камунікат”, і, па словах аўтара, адрасавана яна перш за ўсё беларускай дыяспары, якая ад 2020 года значна павялічылася.  

фота: MOST

Аснова гэтай кніжкі ўзнікла яшчэ ў 1995 годзе, па-польску. Гэта была мая кандыдацкая дысертацыя, нават у немалым накладзе, але ён даўным-даўно разыйшоўся. У Беларусь траплялі толькі асобныя экзэмпляры. Я пасля даведаўся ад прафесара Грыбоўскага, што там гэтую кніжку ксеракапіравалі. Пра яе ведалі, прынамсі, гісторыкі, але вельмі мне балела, што не выйшла гэта кніжка ў Беларусі, у беларускім перакладзе. Я нават стараўся, але можа не надта рупліва. Ну і дзякуючы Валеру Булгакаву (выдавецтва “ARCHE”), не толькі гэтая кніжка, але і ўсе іншыя пабачылі свет. Толькі што ў выпадку “Жаўнераў БНР”, гэта не была кніжка “Беларускія вайсковыя фармаванні 1917 – 1923 гадоў”, а дэсертацыя ўвайшла як аснова ў кніжку, дзе былі сабраныя артыкулы,ма эсэ пра генерала Булак-Балаховіча і таксама пра асобных беларускіх вайскоўцаў, пра асобныя падзеі. 

Я гэтую тэму найбольш актыўна распрацоўваў у 90-ыя, а пасля таксама нешта траплялася ў архівах, нейкія новыя падзеі цікавілі больш, чым раней. Так што гэтая кніжка таўсцела і таўсцела з кожным выданнем, штосьці дадавалі. Выданні разыходзіліся ў Беларусі. Сітуацыя памянялася радыкальна пасля 2020 года, і Яраслаў Іванюк палічыў вартым надрукаваць гэту кніжку яшчэ раз, але ўжо скіраваную на чытача ў эміграцыі, для дыяспары. Валер Булгакаў згадзіўся на гэта, даў нам правы. І вышйла кніжка ў новым афармленні… Дарэчы, мне вельмі падабаецца яе вокладка.

Калі кніга так часта перавыдаецца, значыць, ёсць нейкі сакрэт цікавасці да яе. У чым гэты сакрэт?

Галоўнае у тым, што не вядуцца даследаванні гэтай справы ў Беларусі. Натуральна, я не хачу пакрыўдзіць аўтараў, якія займаліся, але для гэтага павінен быць Інстытут вайсковай гісторыі ў Беларусі, а не асобныя аўтары, якія ніякай дзяржаўнай падтрымкі не мелі. Гадамі гэта была справа энтузіястаў, якія прысвячалі свой час гэтай праблематыцы. Таму, на жаль, у аснове гэтая кніжка не састарэла, паколькі замала было даследаванняў”. 

Comments are closed.