Author

redakcja

Browsing

Ён верыць, што вяртанне немагчыма. Дакладней, мы абавязкова вернемся, але не ў тое месца і не ў той час, кажа Альгерд Бахарэвіч. Яго роднага Менска, які ён калісьці пакінуў, даўно няма, а апошнім прыпынкам стаў швейцарскі Цуг – маленькі горад пад Цюрыхам, дзе Бахарэвіч піша свой чарговы раман.

Камітэт па міжнародных справах Еўрапарламента прыняў справаздачу пра стасункі ЕС і Беларусі. Сярод іншага ў дакуменце маецца заклік да Міжнароднага крымінальнага суда разгледзець магчымасць выдачы ордэру на арышт Аляксандра Лукашэнкі. Прыняцце ў Еўрапарламенце гэтай справаздачы ды імавернасць арышту Лукашэнкі каментуе дарадца па прававых пытаннях Офісу Святланы Ціханоўскай Крысціна Рыхтэр.

Праз рэпрэсіі і запалохванне адкрыта выказваць сваю салідарнасць у Беларусі з палітвязнямі робіцца ўсё складаней. Палітычным зняволеным ужо больш за паўгода масава блакуюць ліставанне, таму пасылкі і грашовыя пераводы цяпер сталі асноўнымі спосабамі іх падтрымкі. Праваабарончы цэнтр «Вясна» распавядае, як сабраць пасылку салідарнасці для палітвязня.

Спецслужбы Лукашэнкі не пакідаюць спробаў даведацца, што адбываецца ўнутры ініцыятыў беларусаў, якія выступаюць за свабодную і дэмакратычную Беларусь. Найбольш іх цікавіць сітуацыя ўнутры арганізацый беларускіх патрыётаў, якія рыхтуюцца размаўляць з Лукашэнкам яго ж мовай – мовай сілы. «І, відаць, інфармацыі ў выведкі Лукашэнкі зусім няшмат, асабліва калі меркаваць па выказваннях беларускіх прапагандыстаў на гэтую тэму», – лічыць камандзір Паспалітага Рушэння Сяржук Кедышка, які распавёў радыё Ўнэт, як КДБ спрабавала падманнымі шляхамі атрымаць інфармацыю пра колькасць асабовага складу харугваў.

Дапамагчы палітзняволеным, якія выходзяць з калоній, атрымаць запатрабаваную на рынку працы прафесію заклікана новая праграма, якую ў тэставым рэжыме запускае Фонд беларускай салідарнасці Байсол. Пра гэта на фестывале абуджаных «Тутака» распавёў кіраўнік арганізацыі Андрэй Стрыжак. Як будзе дзейнічаць праграма, хто на яе можа трапіць, наколькі можа быць запатрабаваная – радыё Ўнэт высветліла падрабязнасці.

Музыку з дудой і доўгімі валасамі добра ведаюць у Гомелі. У Беларусі яму даводзілася выступаць разам з Алесем Чумаковым са Старога Ольсы ды іншымі выканаўцамі этна-фольк музыкі. Тады ўкраінскі музыка Аляксей Шкурапацкі жыў у Беларусі. Але вайна заспела яго 24 лютага 2022 года ў Кіеве. І пасля – гэтыя доўгія месяцы абстрэлаў, адключэння электрычнасці, валанцёрства, дапамогі вайскоўцам і ўцекачам. Прычым, дапамогі як матэрыяльнай, так і творчай. Пра тое, як ён апынуўся ў Беларусі, чаму мусіў вярнуцца ва Украіну і як для яго праходзіць гэтая вайна, мы паразмаўлялі з музыкам, дударом і мастацкім кіраўніком фолк-рок гурту FRAM Аляксеем (Clover) Шкурапацкім.

Дабрачынны фонд «Вільна Білорусь», які ад пачатку паўнамаштабнай расійска-ўкраінскай вайны працуе ва Украіне, ажыццявіў шмат праектаў, скіраваных на дапамогу не толькі беларусам, што сутыкнуліся з праблемамі ва Украіне, але і  беларусам, якія ратуюць добрае імя нашага народу ў гэтай вайне – ваярам розных падраздзяленняў Узброеных Сіл Украіны. Але зараз дабрачынны фонд паставіў перад сабой новыя мэты, якія патрабуюць новых выдаткаў. І таму кіраўнік Дабрачыннага фонду «Вільна Білорусь» Аляксей Францкевіч звяртаецца да ўсіх беларусаў з просьбай аб дапамозе.

Спектакль для беларускіх артыстаў паставіў польскі рэжысёр Павел Пасіні. Атрымаўся эксперыментальны тэатр з правакацыйнымі касцюмамі, крывавым грымам і жывой музычнай імправізацыяй. «Такімі купалаўцаў мы яшчэ не бачылі», – скажуць потым гледачы.

Асноўнай тэмай саміту НАТА ў Вільні была вайна ва Украіне і ўступ Украіны ў альянс. Але гучала на саміце і беларуская тэматыка. Палітолаг Валер Карбалевіч падвёў вынікі саміту для радыё Ўнэт.