Loading

Спецслужбы Лукашэнкі не пакідаюць спробаў даведацца, што адбываецца ўнутры ініцыятыў беларусаў, якія выступаюць за свабодную і дэмакратычную Беларусь. Найбольш іх цікавіць сітуацыя ўнутры арганізацый беларускіх патрыётаў, якія рыхтуюцца размаўляць з Лукашэнкам яго ж мовай – мовай сілы. «І, відаць, інфармацыі ў выведкі Лукашэнкі зусім няшмат, асабліва калі меркаваць па выказваннях беларускіх прапагандыстаў на гэтую тэму», – лічыць камандзір Паспалітага Рушэння Сяржук Кедышка, які распавёў радыё Ўнэт, як КДБ спрабавала падманнымі шляхамі атрымаць інфармацыю пра колькасць асабовага складу харугваў.

«Не так даўно з намі на кантакт выйшлі прадстаўнікі чэшскай фірмы, якая займаецца вытворчасцю вайсковай вопраткі. Напісалі нам: «Мы ведаем, што вы Паспалітае Рушэнне, вы займаецеся такой мілітарнай дзейнасцю, а мы маладая новая фірма, шукаем сабе кліентаў, прапануем вам замовіць у нас форму, а за гэта вам будзе бонус на такую і такую суму». Прапанова была цікавая, мы пачалі ліставацца, але высветлілася, што ёсць пэўныя праблемы з камунікацыяй. Прадстаўніца фірмы не валодала ангельскай і таму прапанавала камунікаваць праз гугл-перакладчык. Гэтым адразу занялася наша служба бяспекі, бо мы намагаемся правяраць прапановы, якія да нас паступаюць. Цягам ліставання былі трывожныя моманты. Нібыта быў гугл-перакладчык, але чамусьці з’яўляліся расейскія словы, напісаныя лацінкай, потым пачаліся праблемы з антывірусам. Ну і мы папрасілі нашых сяброў у Чэхіі наўпрост патэлефанаваць у гэтую фірму. І высветлілася, што ні пра якое Паспалітае Рушэнне кіраўнік гэтай фірмы не ведае, ніякіх прапановаў яны нашай арганізацыі не дасылалі, ніякай дабрачыннай дзейнасцю не займаюцца. Стала зразумела, што гэта чарговая спроба беларускіх спецслужбаў нейкім чынам выведаць інфармацыю пра колькасны склад ПР, таму што былі пытанні пра памеры, пра колькасць байцоў».

Падрабязней слухайце ў плэеры ніжэй.

Comments are closed.