Loading

Праз рэпрэсіі і запалохванне адкрыта выказваць сваю салідарнасць у Беларусі з палітвязнямі робіцца ўсё складаней. Палітычным зняволеным ужо больш за паўгода масава блакуюць ліставанне, таму пасылкі і грашовыя пераводы цяпер сталі асноўнымі спосабамі іх падтрымкі. Праваабарончы цэнтр «Вясна» распавядае, як сабраць пасылку салідарнасці для палітвязня.

  • Палітвязня, прысуд у дачыненні да якога яшчэ не набыў законнай сілы, пасылкай можа падтрымаць любы чалавек. У пасылку можна класці ўсё, што і ў перадачу, толькі трэба ўкласці вопіс-пералік усяго, што вы дасылаеце.
  • Узгадняць пасылкі з роднымі палітвязня не трэба (як у той час перадачы без узгаднення з роднымі перадаваць вельмі не рэкамендуецца), але, калі ёсць сувязь з імі, то можна дазнацца пра патрэбы і жаданні зняволенага.
  • Таксама перад зборам пасылкі варта прачытаць гісторыю палітвязня, напрыклад, у профілях на адмысловым сайце «Вясны», каб даведацца пра яго магчымыя захворванні, інтарэсы. Напрыклад, калі ў чалавека цукровы дыябет, то не варта пасылку ўкамплектоўваць слодычам, а калі зняволены сірата, то варта падумаць у першую чаргу пра яго базавыя патрэбы, напрыклад, сродкі гігіены, а бацькі непаўнагадовых дзетак будуць рады дзіцячым паштоўкам і налепкам, якімі яны змогуць даслаць сваім дзецям на волю.
  • Колькасць і вагавыя абмежаванні для пасылак не вызначаныя – толькі паштовыя. Для пасылак дзейнічаюць тыя ж абмежаванні, што і на перадачы, але ёсць і дадатковыя. Напрыклад, у пасылку нельга класці прадукты, якія хутка псуюцца. Існуе пералік прадметаў, якія асуджаныя не могуць атрымліваць у пасылках. Яго можна знайсці ў Правілах унутранага распарадку папраўчых устаноў. Так, у пасылкі, напрыклад, нельга класці чарнасліў, разынкі, сланечнікавыя семечкі, казінакі, зёлкі, соль, кнігі, часопісы, крыжаванкі, сканворды.
  • Варта паклапаціцца пра вітаміны для палітвязняў: як праз садавіну і гародніну, так і праз лекі. Другое можна аформіць праз «медыцынскую бандэроль», у якой можна пасылаць безрэцэптурныя лекі. Дазваляецца да двух кілаграмаў з улікам упакоўкі і інструкцыямі да лекаў. Такую бандэроль трэба падпісаць «з медыкаментамі». У некаторых камерах і цяпер халодна, то варта падумаць, каб зняволены трымаў сябе ў цяпле. Таму для пасылак салідарнасці будуць актуальны напрыклад, цёплыя ваўняныя шкарпэткі.

Падрабязней слухайце ў падкасце «Працэс».

Comments are closed.