Author

redakcja

Browsing

МЗС Швецыі прызначыла дыпламатычнага прадстаўніка пры беларускай дэмакратычнай супольнасці за мяжой. Гэтая місія ўскладзена на  Крысціну Юханэсан, якая раней працавала амбасадаркай Швецыі ў Мінску і пакінула Беларусь у жніўні 2023 году.  

Па словах Крысціны Юханэсан, працаваць яна будзе са Стакгольму. Новую пасаду плануе сумяшчаць з пасадай амбасадара Швецыі ў праекце “Усходняе партнёрства”. Сярод задач, якія цяпер ставіць перад сабой, — углыбіцца ў праблемы беларусаў, якія жывуць у Швецыі,  інфармаваць жыхароў Швецыі і іншыя міністэрствы аб сітуацыі ў Беларусі.

Фота: прэс-служба Ціханоўскай

Я вельмі рада вярнуцца ў беларускі парадак дня, дакладней, я яго не пакідала. Зараз мы будзем працаваць, каб быць больш карыснымі, то бок па канкрэтных накірунках. 

Пракаментавала Крысціна Юханэсан гатоўнасць некаторых краін ЕС аднавіць адносіны з Аляксандрам Лукашэнкам, але ад ацэнкі асобных сябраў  ЕС устрымалася. 

 Пераважае меркаванне, што ў дачыненні да Беларусі трэба прытрымлівацца шляху, які мы вызначылі ў 2020 годзе. Аднавіць? А вакол чаго? Мы, прынамсі, не бачым ініцыятыў ці нейкіх сустрэчных дзеянняў, якія б матывавалі такія дзеянні.

Што тычыцца вызвалення палітвязняў, то па словах спецпасланніка, у Еўрасаюза практычна няма рычагоў для вырашэння праблемы палітзняволеных у Беларусі.  

“Прайшло больш за тры гады. Мы ведаем, што некаторыя выходзяць, адседзеўшы свой тэрмін, новых забіраюць. Гэта нейкі канвеер. Выглядае ўсё вельмі несуцяшальна.  У межах ЕС мы ўздымаем гэтае пытанне, але рычагоў у нас практычна няма на сёння. Трэба працягваць нагадваць грамадскасці нашых краін, што гэтыя людзі ўсё яшчэ знаходзяцца за кратамі. Пакуль я не бачу іншых канкрэтных магчымасцей”.

У Варшаве ў нядзелю перад будынкам амбасады РФ прайшла міжнацыянальная акцыя ў падтрымку палітзняволеных у Беларусі і Расіі. Арганізатарамі акцыі выступілі прадстаўнікі нацыянальных рэспублік, якія зараз знаходзяцца пад расійскім прыгнётам. Гэта былі прадстаўнік руху «Buriyad Gürün» Зуртан Халтараў і актывіст з Татарстана Нафіс Кашапаў. Таксама да іх акцыі далучыліся і прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Варшаве. Удзельнікі акцыі патрабавалі вызваліць усіх палітзняволеных у Беларусі і Расіі, а таксама хацелі звярнуць увагу палякаў да праблемы сфабрыкаваных палітычных спраў у дачыненні да беларускіх і расійскіх палітзняволеных.

Нагодай для арганізацыі акцыі стала  сфабрыкаваная справа ў дачыненні да актывісткі з Бураціі Наталлі Філонавай, якой расійскія ўлады прысудзілі да 2 гадоў і 10 месяцаў калоніі нібыта за збіццё адразу трох паліцыянтаў. Жанчыну, якая мае шэраг хранічных захворванняў, арыштавалі падчас антываеннага мітынгу. Таксама ў яе адабралі яе прыёмнага сына.
«Каты КДБ-ФСБ прызначаюць выракі, а не суддзі»: у Варшаве прайшла міжнацыянальная акцыя ў падтрымку палітвязняў.На акцыю былі запрошаныя і беларускія актывісты, а на банэры актывістаў была змешчаная выява бел-чырвона-белага сцяга. Актывісты лічаць недарэчным па іх словах часам грэблівае стаўленне расійскай апазіцыі да беларускай і звязваюць гэта з праявамі імперыялізму. На думку Зуртана Халтарава, беларуская апазіцыя ў шэрагу пытанняў пайшла далёка наперад ад нацыянальных сіл у Расіі. На яго думку, беларусы вельмі дакладна фіксуюць усе парушэнні правоў з боку рэжыму Лукашэнкі, а таксама змаглі кансалідаваць свае дэмакратычныя сілы ў значнай ступені. Спадар Зуртан лічыць, што расійскія дэмакратычныя сілы мусяць гэтаму вучыцца ў беларускай апазіцыі.

«Я тут зразумеў, маючы зносіны са шматлікімі беларускімі актывістамі з розных гарадоў, што ў частцы грунтоўнасці фіксацыі злачынстваў рэжыму Лукашэнкі адносна народа Беларусі, беларуская апазіцыя, вядома, яна наперадзе значна, чым тая ж расійская і гэтак далей. І ўвогуле, згуртаванасць беларусаў дастаткова вядомая і таму нам трэба вучыцца, безумоўна. У тым ліку ў прадстаўнікоў беларускай апазіцыі»

Падрабязней слухайце ў нашым аўдыё:


 

У мінулыя выходныя ва ўкраінскім Львове адбывалася беларуска-ўкраінская экспертная плаформа «Другі Форум імя Астрожскіх», які сабраў шэраг прадстаўнікоў экспертнай супольнасці вольнай Беларусі, Украіны, а таксама прадстаўнікоў украінскай улады. 

Форум, названы ў гонар славутага княскага роду Астрожскіх, які ў Сярэднявеччы аб’ядноўваў будучых беларусаў і ўкраінцаў у супольным змаганні супраць маскоўскіх агрэсараў, закліканы наблізіць пазіцыі прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных сілаў і ўкраінскай экспертнай супольнасці ды ўлады ў стаўленні да падзеяў сучаснасці, а таксама спрыяць вырашэнню праблем беларусаў ва Украіне. 

Асноўнымі арганізатарамі форуму выступілі беларускі Інстытут палітычных даследаванняў «Палітычная сфера», Рада знешняй палітыкі «Украінская прызма» ды Украінскі каталіцкі ўніверсітэт.  Шэраг дыскусійных панэляў, якія адбыліся падчас  імпрэзы, закрануў найбольш акруальныя напрамкі беларуска-ўкраінскага дыялогу. Абмяркоўваліся агульныя адносны, сумесныя інфармацыйныя праекты і варожая ды лукашэнкаўскя дэзінфармацыя і спосабы супрацьстаяння ёй, пытанні дэкаланізацыі і дэкамунізацыі, пошукі наладжвання годных стасункаў паміж украінскім палітыкумам і беларускай дэмакратычнай супольнасцю, праблемныя пытанні беларусаў ва Украіне. 

Беларуска-ўкраінскі экспертны форум імя Астрожскіх адбыўся ў Львове У мінулыя выходныя ва ўкраінскім Львове адбывалася беларуска-ўкраінская экспертная плаформа «Другі Форум імя Астрожскіх», які сабраў шэраг прадстаўнікоў экспертнай супольнасці вольнай Беларусі, Украіны, а таксама прадстаўнікоў украінскай улады.

Сярод удзельнікаў аднае з панэляў былі і дэпутаты Вярхоўнай рады – чальцы міжфракцыйнай групы “За дэмакратычную Беларусь”. У прыватнсці сустаршыня групы, дэпутат ад фракцыі “Слуга народу” Вадзім Галайчук падчас абмеркавання ў чарговы раз зазначыў, што Вярхоўна Рада дагэтуль не можа вызначыцца са стаўленнем да Беларусі. Адныя дэпутаты прапануюць прыняць пастанову, якою Беларусь будзе вызнаная акупаванай Расіяй тэрыторыяй, іншыя – краінай-агрэсарам. Пры гэтым, паводле словаў Вадзіма Галайчука, пакуль Раду просяць не прымаць такую пастанову і не рабіць гучных заяваў. Ён патлумачыў нам гэтую сітуацыю: 

«Гэта складаная сітуацыя палітычна і складаная сітуацыя юрыдычна. Пазіцыя Міністэрства замежных справаў Украіны – на сёняшні дзень пажадана ўстрымацца ад прыняцця тых ці іншых актаў, пастановаў Вярхоўнай Рады, якія могуць ускладніць працу нашым дыпламатам і юрыстам, прадстаўнікам Украіны і прадстаўнікам іншых дзяржаваў, якія працуюць над падрыхтоўкай доказнай базы ў справе расійскай агрэсіі супраць Украіны. 

Відавочным ёсць удзел найвышэйшага палітычнага кіраўніцтва Беларусі ў гэтым злачынстве агрэсіі. Але, паколькі для разгляду ў судзе патрэбная не толькі інфармацыя са СМІ, але і канкрэтныя доказы, то любыя падобнага роду рашэнні, як, напрыклад, рашэнне пра вызнанне Беларусі акупаванай тэрыторыяй, могуць шкодзіць мэце прыцягнення да адказнасці кіраўнікоў Беларусі. Паколькі яны змогуць тады спасылацца ў тым ліку і на такія палітычныя заявы, кажучы пра адсутнасць суверэнітэту і, адпаведна, немагчымасць прымаць тыя ці іншыя рашэнні, і, адпаведна, пра тое, што яны мусяць быць вызваленыя ад адказнасці. 

Таму на сёняшні дзень ідуць дэбаты палітычныя, ідзе юрыдычны аналіз гэтай сітуацыі. І спадзяемся дасягнуць нейкагаа супольнага пункту гледжання, паколькі насамрэч і ўкраінскае грамадства, і ўкраінскі палітыкум, народныя дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны прытрымліваюцца розных пункаў гледжання»

Беларуска-ўкраінскі экспертны форум імя Астрожскіх адбыўся ў Львове У мінулыя выходныя ва ўкраінскім Львове адбывалася беларуска-ўкраінская экспертная плаформа «Другі Форум імя Астрожскіх», які сабраў шэраг прадстаўнікоў экспертнай супольнасці вольнай Беларусі, Украіны, а таксама прадстаўнікоў украінскай улады. Прадстаўніца ў нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага пераходнага кабінета Аліна Коўшык звярнула ўвагу на тое, што на сёння варта вырашаць праблему ўспрымання беларусаў ва ўкраінскай супольнасці:

«Мы будзем рабіць усё, каб гэтых вынікаў дасягнуць. Бо прапановы па далейшым развіцці беларуска-ўкраінскіх адносінаў былі вельмі канкрэтныя. Трэба мець, канешне, папраўку на палітычную сітуацыю, якая зараз ёсць. Гэта і вайна, гэта і складаная геапалітычная сітуацыя, гэта і наша складаная сітуацыя і таксама засцярогі ўкраінскіх уладаў, што да супрацы з беларускімі дэмакратычнымі сіламі. 

Але мы бачым, што ў нас няма іншага выйсця, каб не выбудоўваць супольнае будучае Беларусі і Украіны ў вольнай Еўропе. І часам гэта ўжо падаецца нейкім штампам, калі мы кажам, што без вольнай Украіны, без вольнай Беларусі (не будзе вольнай Еўропы), але гэта чыстая праўда. Калі вы паглядзіце на мапу – вось гэты ланцуг вольных краінаў, за які мы зараз змагаемся, ён павінен быць поўным. Не можа быць дзіркі ў выглядзе лукашэнкаўскай Беларусі альбо беларускай калоніі Расіі. Бо тады пагроза вайны будзе заўсёды. Мы ведаем, што Расія не спыніцца. Нават, калі там будзе перамір’е, яны зноў вярнуцца, таму што яны не адмовяцца ад сваіх імперскіх планаў. 

У Беларусі таксама ідзе вайна. Гэта ціхая вайна. Беларусь пераўтвараецца ў расійкую калонію. Мэтанакіравана, крок за крокам штодня, чынячы культурніцкі этнацыд Беларусі, знішчаючы нашу культуру, робячы нашу сістэму адукацыі ўсё больш і больш падобнай да расійскай, вынішчаючы нашу мову, беларускую лацінку, кідаючы за краты прадстаўнікоў інтэлігенцыі актывістаў. Нашу краіну пераўтвараюць у Паўночную Карэю. 

Мы не можам на гэта глядзець спакойна. Украінцы таксама дакладна ведаюць, што адбывецца. Я бы вельмі хацела, каб украінцы проста пачалі нас чуць і разумець. Бо ў мяне такое ўражанне, што часам, тое, што мы кажам, у іх проста не трапляе. Магчыма, гэта нашая камунікацыйная праблема, што мы не можам гэта данесці. Але я бы вельмі хацела, каб яны перасталі даваць нам такія прэтэнзіі, што вас няма – беларусаў, як нацыі, “пакажыце нам, што вы ёсць, як нацыя”. Паглядзіце: мы ёсць, мы гэта паказваем штодня, змагаючыся за нашу краіну. 

“У вас падзеленая апазіцыя”. У нас аб’яднаная апазіцыя, у нас створаная сістэма протадзяржаўных установаў у экзэлі, у выгнанні. Такога не было ніколі. Такой еднасці апазіцыі, як зараз, не было ніколі. Яна, канешне, ніколі не будзе ідэальнай, але, тым не менш, яна ёсць.  

І мы ўсе працуем на адну мэту. І разам з Палком Каліноўскага. Можа не ў адной структуры. Але ў нас адна мэта. І мы здольныя дамаўляцца. Пачуйце гэта, нашыя сябры-ўкраінцы. І давайце ісці далей. Менш прэтэнзій і менш казаць “мы вас не разумеем”, а больш канкрэтных крокаў. Бо таксама вельмі часта і што да нашых прэтэнзій, яны штосьці абяцаюць, а гэтага не робяць. 

Мы, канешне, разумеем, што гэта не заўсёды злая воля. Проста складаюцца абставіны, не ўсё магчыма зрэалізаваць. Таму, чым больш будзе ў нас планаў, чым больш канкрэтнымі яны будуць, чым больш ціснуць мы зможам і ствараць супольныя інстытуцыі і сістэмную працу – не хаатычную, а сістэмную працу, паміж вольнай Беларуссю і Украінай, тым больш яна будзе эфектыўнай». 

Падводзячы вынікі форуму дэпутат Вярхоўнай рады Украіны Вадзім Галайчук адзначыў, што падчас форуму выявілася ўзаемнае разуменне кропак дотыку і гэта дае магчымасць выпрацаваць нарэшце супольную палітыку ў дачыненнях Украіны і вольнай Беларусі:

«На мой погляд, вельмі дакладна прагучалі такія супольныя тэзы, датычна таго, што мы добра разумеем прычыны таго падзелу ў грамадстве. І мы добра разумеем як так атрымалася. І мы бачым тыя пункты дотыку, якія дазволяць нам выпрацаваць супольную палітыку. Інфармацыйную палітыку ў тым ліку і для таго, каб рухацца ў гэтым накірунку, каб пачаць змяняць грамадскую думку, каб выпрацаваць больш дакладную ўкраінскую палітыку, каб мы маглі дасягнуць гэтае мэты ў фармаванні моцнай беларускай апазіцыі, якая будзе ў стане вярнуць дэмакратычны лад у Беларусі.

Мы сёння казалі пра канкрэтныя захады. Калі казаць пра Вярхоўную Раду Украіны, мы будзем працаваць над правядзеннем камітэцкіх слуханняў, дзе мы хочам (абмеркаваць) якраз усе гэтыя пытанні, якія накапліваюцца: і статусу беларусаў ва Украіне, і іх праблемаў, якія на вялікі жаль не дужа вырашаюцца ўкраінскай уладай, пытанне беларускіх дабраахвотнікаў, якія на сёняшні дзень ваюючы поплеч з УСУ, таксама маюць пэўныя пытанні, нашай супольнай пазіцыі ў агульнаеўрапейскай палітыцы, паколькі Україна на сёняшні дзень кандыдат у чальцы Еўрасаюзу і, спадзяемся, ужо вельмі хутка пяройдзе ў наступную фазу перамоваў пра сяброўства ў Еўрапейскім Саюзе. 

То бок, ёсць такі вялікі набор пытанняў, якія на сёняшні дзень даволі складана вырашаць, паколькі дыпламатычныя адносіны з Беларуссю разарваныя, нармальнага дыялогу на найвышэйшым узроўні няма і пакуль што не можа быць. Але мы ўпэўненыя ў тым, што дыялог на ўзроўні міжкультурным, на ўзроўні такім палітычным, паміж прадстаўнікамі Вярхоўнай Рады Украіны і аб’яднанай беларускай апазіцыяй – ён ёсць абавязковым і ён і стане такою платформаю для  аб’яднання намаганняў і для наладжвання, спадзяемся, у недалёкім будучым, ужо такога міжждзяржаўнага дыялогу». 

Беларуска-ўкраінскі экспертны форум імя Астрожскіх адбыўся ў Львове У мінулыя выходныя ва ўкраінскім Львове адбывалася беларуска-ўкраінская экспертная плаформа «Другі Форум імя Астрожскіх», які сабраў шэраг прадстаўнікоў экспертнай супольнасці вольнай Беларусі, Украіны, а таксама прадстаўнікоў украінскай улады.
Аліна Коўшчык, падводзячы вынікі форуму звярнула ўвагу на тое, што ён збірае людзей, якія добра валодаюць сітуацыяй і прафесійна шукаюць шляхі вырашэння праблемных пытанняў:

«Я разглядаю форум Астрожскіх, як выдатную пляцоўку, дзе мы можам падзяліцца нашымі думкамі, засцярогамі, праблемамі з нашымі ўкраінскімі калегамі. Гэтага ўсяго багата. І сапраўды нам не стае часу, часам сілаў для таго, каб гэта рабіць з кожным асобна. І таму я вельмі цешуся, што гэта ўжо чарговы форум Астрожскіх і мы бачым, што вакол гэтага форуму ўжо выбудавалася такая пэўная пляцоўка тых людзей, якія ўжо ведаюць дасканала і не трэба ім тлумачыць бэк-граўнд адносінаў нашых. То бок, мы адразу можам ісці з пэўнага ўзроўню і ісці адразу наперад. 

Плюс – мне спадабалася вельмі канкрэтнае, практычнае стаўленне нашых панэлей. І выдатна былі акрэсленыя, дарэчы, тэмы.  І палітычны трэк – нашыя размовы з украінскімі дэпутатамі Вярхоўнай Рады – вельмі-вельмі істотныя. Для мяне першы кантакт з дэпутатамі акурат быў летась на форуме Астрожскіх і зараз гэтая сітуацыя працягваецца. 

Таму гэта такая цэнтральная пляцоўка зараз, дзе мы можам абменьвацца думкамі. Але вельмі важна, каб гэтая супраца не скончылася толькі на форуме Астрожскіх, а каб яна працягвался. І па-шчырасці, такія кантакты ў нас ёсць, і яны, дзякуючы форуму, развіваюцца». 

Суарганізатар форуму імя Астрожскіх, кіраўнік інстытуту «Палітычная сфера» Андрэй Казакевіч адзначыў, што форум адыгрывае сваю значную ролю ў фармаванні ўкраінска-беларускага парадку дня і спрыяе ўзаемнаму вызначэнню пазіцыяў: 

«Канешне, не ўсё ідзе проста. Ёсць накірункі, дзе прагрэс назіраецца хутчэй. Недзе ён мае больш павольны характар. Але сапраўды мы бачым, што, прынамсі, у выніку такой камунікацыі, у выніку экспертнага форуму расце ўзаемаразуменне. Ужо ўкраінскі бок лепш разумее беларускі, беларускі разумее ўкраінскі. Разумеем, якія рэчы з’яўляюцца непераадольнымі, а над чым можна працаваць. І гэта само па сабе важна і карысна. І мы бачым практычныя вынікі такіх дыскусій, бачым, як паўстаюць беларуска-ўкраінскія праекты, і культурныя, і ў інфармацыйная сферы».

Ужо зараз пачатая падрыхтоўка да трэцяга форуму імя Астрожскіх, які плануецца правесці ў Львове праз год. 

Падрабязней слухайце падкаст:

Паглядзець, як яшчэ якіх-небудзь пару стагоддзяў таму жылі каралі, можна будзе ў межах акцыі “Бясплатны лістапад”. У горадзе ён праходзіць ужо ў дванаццаты раз: каб павысіць наведвальнасць у музеях. Менавіта ў лістападзе яны пусцеюць пасля летняга турыстычнага буму, і для гістарычных прастор пачынаецца самы цяжкі перыяд.

У Варшаве ўвесь лістапад бясплатны ўваход будзе ў Каралеўскі замак, Музей Караля Яна III на Вілянуве і музеі ў Каралеўскіх Лазенках. Публікуем расклад.

Каралеўскі музей Лазенкі ў Варшаве

Падчас акцыі ў Каралеўскіх лазенках можна будзе наведаць усе пастаянныя выставы: Палац на выспе, Старая аранжарэя, Палац Мыслявіцкіх, Стайні Кубіцкіх, Казармы кантаністаў.  З уваходным квітком можна будзе паглядзець і ўсе часовыя экспазіцыі. 

Лазенкі Варшава
Фота: https://ru.wikipedia.org/

 Час працы:

  • з аўторка па сераду з 10.00 да 16.00 (апошні ўваход у 15.30)
  • з чацвярга па суботу з 10.00 да 18.00 (апошні ўваход у 17.30)
  • у нядзелю з 10.00 да 16.00

 Каралеўскі замак у Варшаве

У лістападзе нам прапануюць бясплатны ўваход на Каралеўскі шлях: Вялікія і Каралеўскія апартаменты, а таксама Залы Сейма.  Бонусам можна будзе наведаць выставу “Паштоўкі з відам на замак”. У экспазіцыі – больш за 300 паштовак, што нам дапамогуць зразумець, як змяняліся інтэр’еры і знешні выгляд Замка за апошнія тры стагоддзі. Таксама бясплатна можна будзе наведаць паказ карціны Тыцыяна  “Партрэт маладога чалавека”. 

У Pałacu pod Blachą можна бясплатна ўабчыць апартаменты князя Юзафа Панятоўскага з карцінамі “вялікай тройкі” – жывапісцаў Франсуа Жэрара, Ораса Вернэ і Тэадора Жэрыко.

Каралеўскі замак
Фота: Dennis Jarvis / flick.com

Час працы:

  • Каралеўскі замак працуе для наведвальнікаў з аўторка па нядзелю з 14:00 да 17:00 (апошні ўваход у 16:00)
  • Pałac pod Blachą (з карцінамі “вялікай тройкі”) адкрыты з аўторка па нядзелю з 10:00 да 17:00 (апошні ўваход у 16:00)

Музей палаца караля Яна III у Вілянуве

У лістападзе Музей палаца караля Яна III у Вілянуве запрашае бясплатна наведаць Каралеўскія апартаменты, Апартаменты Marszałkowej Lubomirskiej, Кітайскі і Паляўнічы залы, Галерэю Magazynowa, а таксама ўбачыць пастаянную экспазіцыю “Калекцыя Патоцкага”.

 

Вілянув палац
Фота: Rtadek / wikipedia.org

Час працы:

  • Палац адчынены кожны дзень, акрамя аўторка, з 10:00 да 16:00 (апошні ўваход у 15.00)
  • Вілянаўскія сады і парк працуюць з 9:00 да 15:00.

Колькасць уваходных білетаў у палац абмежаваная, але ўваход у сады і парк будзе безлімітны. Бясплатныя квіткі можна атрымаць у касе перад палацам ці анлайн.

У нашым аўдыё вы можаце паслухаць пра цікавосткі каралеўскіх рэзідэнцый, якія ўвесь гэты месяц можна наведаць бясплатна:

Акцыя “Бясплатны лістапад” праходзіць і ў іншых польскіх гарадах. Сёлета ў ёй таксама прымаюць удзел

У межах акцыі на ўсіх пляцоўках будуць праходзіць адмысловыя сустрэчы,  лекцыі, канферэнцыі і майстар-класы.

Каля трыццаці чалавек выйшла 4 лістапада да Генеральнага консульства Беларусі ў Беластоку, каб выказаць салідарнасць з палітзняволенымі музыкамі гурта Tor Band, якія нядаўна былі асуджаны да працяглых тэрмінаў зняволення. У акцыі прыняў удзел таксама былы палітвязень, вядомы беларускі праваабаронца Леанід Судаленка, на якога ў Беларусі ўзбуджана чарговая палітычная крімінальная справа.  

Узгадваючы лёсавызначальныя для беларускага народа падзеі 2020 года, нельга абмінуць тое музычнае суправаджэнне, якое натхняла і вяло людзей. Песні гурта Tor Band мелі выразную грамадскую накіраванасць і канкрэтны змест, зразумелы не толькі розуму, але і сэрцу тых, хто прагнуў скінуць з краіны ярмо лукашызму. 

З разгулам рэакцыі і дзяржаўнага тэрору, якія запанавалі ў Беларусі пасля паразы рэвалюцыі, пасля з’яўлення тысяч палітзняволеных і соцень тысяч выгнаннікаў, палітычныя рэпрэсіі не маглі не закрануць тых, чые словы і музыка ўзрушалі беларусаў, дазвалялі адчуць сябе свабодным народам. Вынік — дзевяць гадоў зняволення аўтару песень і вакалісту Зміцеру Галавачу, восем гадоў – барабаншчыку Яўгену Бурло, які мае вялікія праблемы са спінай, і сем з паловай гадоў бас-гітарысту Андрэю Ярэмчыку.

акцыя салідарнасці з музыкамі гурта Tor Band

У Беластоку прайшла акцыя салідарнасці з музыкамі гурта Tor Band. Удзельнікі пікету выйшлі да Генеральнага консульства РБ, каб выказаць сваю нязгоду з палітычнымі рэпрэсіямі, якія дагэтуль працягваюцца ў Беларусі. Удзел у акцыі прыняў таксама былы палітвязень, праваабаронца Леанід Судаленка, на якога надоечы ў РБ была ўзбуджана новая палітычная крымінальная справа.

За песні свабоды хлопцы атрымалі разам 24 з паловай гады, адзначыў, распачынаючы акцыю, прадстаўнік беларускай дыяспары Беластока Ян Абадоўскі.

“Асуджаныя толькі за тое, што спявалі свае песні свабоды, за тое, што любяць сваю Радзіму, за тое, што былі побач з народам у 2020 годзе, за тое, што не баяліся і былі адважныя, і засталіся ў цяжкія часы ў Беларусі. Я хачу таксама, каб мы звярнулі ўвагу грамадскасці польскай, а таксама міжнароднай на тое, што адбываецца ў Беларусі. У Беларусі тысячы людзей сядзяць у турмах. Беларусы не могуць выйсці спакойна на вуліцы Мінску, каб выказаць сваю нязгоду з пануючым рэжымам. Менавіта мы з’яўляемся сёння іх голасам. Голас дыяспары для тых мільёнаў беларусаў, якія, нажаль, не могуць выйсці на вуліцы нашых гарадоў, таму што будуць адразу арыштаваны, будуць катаваныя. Людзям даюць вялікія тэрміны толькі за тое, што яны думаюць інакш”.

Пра што сведчыць вырак, які вынес лукашэнкаўскі суд музыкантам. З гэтым пытаннем радыё Ўнэт звярнулася да некаторых удзельнікаў пікету.

акцыя салідарнасці з музыкамі гурта Tor Band

“Гэты прысуд музыкантам Tor Band сведчыць, што ўлады Беларусі дайшлі да таго што вядуць барацьбу з песнямі, з вершамі, што яны не прымаюць зусім іншую думку, што людзі могуць быць супраць, што могуць крытыкаваць уладу, што людзі хочуць жыць у краіне, дзе літара закона на першым месцы, а не чыйсці загад зверху”.

У Беластоку прайшла акцыя салідарнасці з музыкамі гурта Tor Band. Удзельнікі пікету выйшлі да Генеральнага консульства РБ, каб выказаць сваю нязгоду з палітычнымі рэпрэсіямі, якія дагэтуль працягваюцца ў Беларусі. Удзел у акцыі прыняў таксама былы палітвязень, праваабаронца Леанід Судаленка, на якога надоечы ў РБ была ўзбуджана новая палітычная крымінальная справа.

“Рэжым далей закручвае шрубы, яны не спыняцца ніколі. Мы бачым не толькі жорсткі прысуд Tor Band, мы бачым жорсткія затрыманні, якія шакіруюць. Людзі прымалі удзел у пратэстах у 2020 годзе, жывуць нармальна, нічога не робяць за гэтыя тры гады, а іх жорстка затрымоўваюць, валяць на зямлю. Гэта сведчыць, што рэжым не спынецца. Яны хочуць пакараць кожнага, хто меў адвагу сказаць штосьці супраць іх. І гэта будзе адбывацца далей, пакуль мы не пераможам. Нельга да гэтага прызвычаіцца – да такіх выракаў. Гэта не месціцца ў галаве, але ж так ёсць”.

акцыя салідарнасці з музыкамі гурта Tor Band

“Улада баіцца нават музыкаў, паэтаў, якія выказваюць свае думкі вольныя праз сваю творчасць. Гэта ўжо нейкі “1984”. Гэта выказвае страшэнны страх, які валодае той крымінальнай сістэмай, якая захапіла ўладу ўжо чвэрць стагоддзя таму альбо больш у Беларусі. Што нават самая маленькая вольная думка пераследуецца і будзе пераследавацца і жорстка карацца. Спадзяюся, што гэтай уладзе ўжо находзіць час сысці, ці, хутчэй за ўсё, мы яе зрынем так ці інакш, таму што свет жыве ў ХХІ стагоддзі, а наша так званая ўлада – у ХІХ стагоддзі”.  

У Беластоку прайшла акцыя салідарнасці з музыкамі гурта Tor Band. Удзельнікі пікету выйшлі да Генеральнага консульства РБ, каб выказаць сваю нязгоду з палітычнымі рэпрэсіямі, якія дагэтуль працягваюцца ў Беларусі. Удзел у акцыі прыняў таксама былы палітвязень, праваабаронца Леанід Судаленка, на якога надоечы ў РБ была ўзбуджана новая палітычная крымінальная справа.

акцыя салідарнасці з музыкамі гурта Tor Band

На акцыі выступіў таксама праваабаронца, былы палітвязень Леанід Судаленка, які ў той дзень знаходзіўся ў Беластоку. Нагадаю, што ў ліпені ён вызваліўся пасля поўнага адбыцця пакарання ў выглядзе трох гадоў зняволення па справе аб нібыта арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак. Некалькі дзён таму на яго ў Беларусі была ўбуджана новая крымінальная справа аб так званым “іншым садзейнічанні экстэмісцкай дзейнасці”.

У Беластоку прайшла акцыя салідарнасці з музыкамі гурта Tor Band. Удзельнікі пікету выйшлі да Генеральнага консульства РБ, каб выказаць сваю нязгоду з палітычнымі рэпрэсіямі, якія дагэтуль працягваюцца ў Беларусі. Удзел у акцыі прыняў таксама былы палітвязень, праваабаронца Леанід Судаленка, на якога надоечы ў РБ была ўзбуджана новая палітычная крымінальная справа.

Мне вельмі важна сказаць словы падтрымкі ў бок не толькі тых музыкаў, якіх суддзя ў выніку несправядлівага суда пазбавіў волі, а ў бок усіх палітычных вязняў, якія зараз знаходзяцца ў Беларусі ў турмах, дзе яны губляюць не толькі здароўе, а нават жыццё. Я вызваліўся сто дзён таму і супраць мяне 1 лістапада распачата новая крымінальная справа. Гэтым разам па 361 артукуле “іншае садзейнічанне экстэмісцкай дзейнасці”. Калі я выйшаў з турмы, то для сябе я вырашыў не маўчаць, расказваць пра тое, што адбываецца з палітычнымі па той бок калючага дроту. За гэта я і атрымаў новы крымінальны артыкул, паводле якога мне можа пагражаць да шасці гадоў зноў жа пазбаўлення волі.

Сімвалічна, што гэты прысуд музыкам, у падтрымку якіх праходзіць гэты пікет, вынес той жа суддзя, які і мне выносіў прысуд. Гэта суддзя Цэнтральнага раёна горада Гомеля Сяргей Салоўскі. Ён зараз ужо працуе ў абласным судзе.

Давайце праяўляць салідарнасць, давайце падтрымліваць, давайце помніць аб кожным палітычным зняволеным у Беларусі. Гэта вельмі важна, падтрымка там вельмі патрэбна, таму што ўлада робіць усё дзеля таго, каб палітычныя адчувалі нікчэмнасць, што яны забытыя, што яны нікому непатрэбныя. Толькі наша салідарнасць дапамагае выжываць у тых умовах.

Падрабязней слухайце аўдыё:

 

Сям’я просіць не прыносіць кветак. Замест гэтага можна зрабіць ахвяраванні на Чырвоны касцёл у Мінску.

Фота: wnet.fm

Журналістка, рэдактарка, аўтарка артыкулаў, кніг і сцэнарыяў радыёспектакляў Барбара Петразолін-Скаўроньская памёрла 22 кастрычніка. Паніхіда адбудзецца 6 лістапада а 12.30 у касцёле в св. Анджэя Баболі па адрасе: вул. Nobel, 16 у Варшаве. Пахаванне ў той жа дзень а 14.30 на могілках “Старыя Павонзкі” (другая брама).

Сям’я просіць не прыносіць кветак на цырымонію развітання. Замест гэтага можна зрабіць ахвяраванні на Чырвоны касцёл у Мінску. Такое рашэнне прынята, бо Барбара Петразолін-Скаўроньская любіла Беларусь і ў свой час рэдагавала „Nieświeskie wspomnienia” – успаміны  жыхароў Нясвіжа (палякаў, беларусаў, габрэяў, рускіх).

Барбара Петразолін-Скаўроньская нарадзілася 24 ліпеня 1937 года ў Варшаве. Вайну і акупацыю перажыла ў варшаўскай Саскай Кэмпе, з якой была цесна звязана да канца жыцця. Вывучала гісторыю ў Варшаўскім універсітэце. У 1990-1998 гадах была галоўным рэдактарам энцыклапедыі PWN. Яна выдала, між іншым, адзначаныя ўзнагародамі «Encyklopedia Warszawy» і Nowa Encyklopedia Powszechna.

У Варшаве сёлета адкрыўся беларускі клуб “Scena Chmielna”. У ім працуе гітарыст гурта Дрымон”, экс-дырэктар мінскага пабу “Графіці” Аляксей і ўдзельніца хору, арганізатарка імпрэз Вікторыя.

У праграме “Музыка Ўнэт з Марынай Савіцкай” творцы распавялі, чым будзе адметны канцэрт гурта “Дрымон” і “Atesta” 5-га лістапада, як бясплатна трапіць на канцэрт гурта “Ногу Свело”, а таксама чаму спевы можна лічыць тэрапіяй.

беларусы варшавы
Слухайце падкаст:

2 лістапада беларусы ва ўсім свеце традыцыйна адзначылі Дзяды. У гэты дзень прынята ўшаноўваць памерлых продкаў, наведваць іх магілы і збірацца за сямейным сталом.

36 гадоў таму на Дзяды моладзевыя згуртаванні «Тутэйшыя» і «Талака» зладзілі ў сталічным парку Янкі Купалы першую акцыю ў памяць ахвяраў палітычных рэпрэсіяў.

А 30 кастрычніка 1988 году ў Мінску каля Усходніх могілак і Курапатаў адбылося шматтысячнае шэсце і мітынг у памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. У адказ камуністычныя ўлады сілай разагналі людзей. Аднак менавіта з таго часу ў канцы кастрычніка – пачатку лістапада беларусы ладзяць шэсце ў Курапаты.

Пра тое, як падзеі 35-гадовай даўніны змянілі сучасную гісторыю Беларусі і чаму рэжым так баіцца даты 2 лістапада, паразмаўлялі з лідарам Руху салідарнасці «Разам» і непасрэдным удзельнікам шэсця 1988 году Вячаславам Сіўчыкам.

«Дзяды-88 прымусілі беларусаў быць беларусамі»
Вячаслаў Сіўчык, лідар Руху салідарнасці «Разам»
2 лістапада беларусы ва ўсім свеце традыцыйна адзначылі Дзяды. У гэты дзень прынята ўшаноўваць памерлых продкаў, наведваць іх магілы і збірацца за сямейным сталом.
36 гадоў таму на Дзяды моладзевыя згуртаванні «Тутэйшыя» і «Талака» зладзілі ў сталічным парку Янкі Купалы першую акцыю ў памяць ахвяраў палітычных рэпрэсіяў.
А 30 кастрычніка 1988 году ў Мінску каля Усходніх могілак і Курапатаў адбылося шматтысячнае шэсце і мітынг у памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. У адказ камуністычныя ўлады сілай разагналі людзей. Аднак менавіта з таго часу ў канцы кастрычніка – пачатку лістапада беларусы ладзяць шэсце ў Курапаты.
Пра тое, як падзеі 35-гадовай даўніны змянілі сучасную гісторыю Беларусі і чаму рэжым так баіцца даты 2 лістапада, паразмаўлялі з лідарам Руху салідарнасці «Разам» і непасрэдным удзельнікам шэсця 1988 году Вячаславам Сіўчыкам.
Сцісла ў размове:
- Дзяды ў 1988 годзе шмат каго з беларусаў прымусілі быць беларусамі. Яны расплюшчылі вочы людзям на тое, што адбываецца ў краіне, што трэба змагацца за свабоду. Дзяды выклікалі бурную рэакцыю ў беларускім грамадстве, якая рэхам разышлася па ўсім Савецкім Саюзе.
- У той час савецкі рэжым паступова слабеў і гэта адчувалася. Натуральна, грамадства было пад кантролем, але тая ж моладзь масава была антыкамуністычнай, амаль ніхто не верыў у байкі пра камунізм.
- Праўда пра камуністычныя злачынствы і пра Чарнобыль дазволіла беларусам пабачыць тую жахлівую рэчаіснасць, якую прынеслі маскоўскія камуністы. А Дзяды былі пэўным адлюстраваннем настрояў, якія сталі панаваць у беларускім грамадстве.
- У 1988 была ўжо зусім іншая міліцыя. Так, яна выконвала незаконныя загады, але нават там было неўспрыняццё гэтай камуністычнай улады. Былі і затрыманні, і збіццё ўдзельнікаў шэсця. Але гэта нават і блізка нельга параўноўваць з тым дзікунствам, якое цяпер чыніць рэжым Лукашэнкі.

Сцісла ў размове:

– Дзяды ў 1988 годзе шмат каго з беларусаў прымусілі быць беларусамі. Яны расплюшчылі вочы людзям на тое, што адбываецца ў краіне, што трэба змагацца за свабоду. Дзяды выклікалі бурную рэакцыю ў беларускім грамадстве, якая рэхам разышлася па ўсім Савецкім Саюзе.

– У той час савецкі рэжым паступова слабеў і гэта адчувалася. Натуральна, грамадства было пад кантролем, але тая ж моладзь масава была антыкамуністычнай, амаль ніхто не верыў у байкі пра камунізм.

– Праўда пра камуністычныя злачынствы і пра Чарнобыль дазволіла беларусам пабачыць тую жахлівую рэчаіснасць, якую прынеслі маскоўскія камуністы. А Дзяды былі пэўным адлюстраваннем настрояў, якія сталі панаваць у беларускім грамадстве.

– У 1988 была ўжо зусім іншая міліцыя. Так, яна выконвала незаконныя загады, але нават там было неўспрыняццё гэтай камуністычнай улады. Былі і затрыманні, і збіццё ўдзельнікаў шэсця. Але гэта нават і блізка нельга параўноўваць з тым дзікунствам, якое цяпер чыніць рэжым Лукашэнкі.

Падрабязней:

У Варшаве 1 лістапада прайшоў марш беларусаў з нагоды дня ўшанавання памяці продкаў. Мерапрыемства сабрало каля 200 чалавек. Праходзіў марш у гістарычным цэнтры: ад плошчы Пілсудскага праз помнік Адаму Міцкевічу і да Замкавай плошчы. Дзяды былі прысвечаны памяці ахвяр рэжыму Лукашэнкі, палітвязням і добраахвотнікам, якія загінулі ў змаганні за вольную і дэмакратычную Беларусь. Падчас марша гучалі беларускія воклічы, традыцыйная беларуская музыка, а ў сярэдзіне калоны быў расцягнуты шматметровы бел-чырвона-белы сцяг. Шэсце прыцягвала увагу людзей вакол, асабліва замежнікаў. Яны рабілі фотаздымкі калоны, здымалі яе на відэа, а таксама цікавіліся, што адбываецца. Гэта, дарэчы, і было адной з мэт арганізатараў, якія спрабавалі такім чынам данесці да людзей з розных куткоў свету інфармацыю пра сітуацыю з парушэннямі правоў чалавека ў Беларусі.

У маршы прынялі ўдзел прадстаўнікі Саюза палякаў Беларусі, які сёння знаходзіцца пад рэпрэсіямі з боку рэжыма Лукашэнкі. Напрыканцы маршу прадстаўніца АПК па пытаннях культурнага адраджэння Аліна Коўшык пакінула сімвалічную лампадку каля мемарыялу расстраляным у Катыні польскім афіцэрам.

«Гэта была спантанная ідэя пакінуць лампадку, з якой я сёння прастаяла падчас нашай акцыі, акурат у гэтым месцы, бо гэта месца памяці. Месца памяці замардаваных у Катыні польскіх афіцэраў. Але для мяне гэта проста сімвал жудасных рэпрэсій савецкага часу. І я бы хацела паставіць сёння гэтую лампадку ў Курапатах, альбо ў Гародні, альбо ў Чавусах, у тых месцах, дзе мардавалі беларусаў, забівалі безвінных беларусаў савецкія ўлады. Я думаю, што на дадзены момант не так важна, у якой частцы свету мы гэта зробім. Важна што мы гэта зробім і ўзгадаем пра ўсіх тых людзей. Але не проста ўзгадаем, а будзем сапраўды рабіць працу дзеля таго, каб аднавіць гэтыя імёны і гэтую памяць. І я вельмі рада, што гэтая праца ўжо ідзе»

Беларусы Варшавы зладзілі марш на Дзяды

Падрабязней слухайце аўдыё:

Музычна-сямейны дуэт Bizzare Objects, які цяпер жыве ў Грузіі, нядаўна прэзентаваў ЕР “Странные Люди”. Пра рэліз, пачатак супрацы артыстаў, а таксама пра тое, з якімі прыгодамі адбывалася жаніцьба беларускай пары ў Грузіі, з удзельнікамі гурта Іванам і Марыяй паразмаўляла вядучая праекту “Музыка Ўнэт” Марына Савіцкая.

  • Да стварэння нашага дуэта ў Машы быў праект электронны, у мяне быў рок-гурт. А тое, што ў нас разам атрымалася, — гэта мікс з таго, што мы рабілі паасобку.
  • Цэнтральная думка ЕР – гэта пра “искали свет в самых тёмных местах”. Час такі дастаткова складаны, але ўсё яшчэ ёсць дзеля чаго жыць.
  • Ажаніцца ў Грузіі было ўвогуле не складана. Гэта заняло ў нас тыдзень. Але мы зрабілі ўсе памылкі, якія можна было зрабіць. Мы паклікалі сведкаў, якія з’язджалі. А высветлілася, што за сертыфікатам трэба прыходзіць са сведкамі. Мы паклікалі іншых сведкаў. Потым высветлілася, што трэба нешта перакласці ў натарыўса. Мы прыйшлі ў не працоўны дзень. То бок трэба зрабіць 6 простых пунктаў, і мы на кожным страцілі па адным дні, таму што зрабілі іх няправільна.
  • З моманту, калі мы з’ехалі з Беларусі, мы змянілі каля 60 хатак. Мы вырашылі: ну мы ж ужо пераехалі, ужо ўсё адно стрэс, ну давай пакачуем, паглядзім усю Грузію, паглядзім свет. Але гэта спантанная эміграцыя была, з заплечнікам. За гэты час мы былі ў Арменіі, у Турцыі, у Індыі, на Шры-Ланцы, у Грузіі мы аб’ехалі ўсе рэгіёны. Наш звычайны дыялог з грузінам — тое, падчас якога мы высвятляем, што мы былі ў большай колькасці розных месцах Грузіі, чым ён.

    Падрабязней слухайце аўдыё: