Loading

Музычна-сямейны дуэт Bizzare Objects, які цяпер жыве ў Грузіі, нядаўна прэзентаваў ЕР “Странные Люди”. Пра рэліз, пачатак супрацы артыстаў, а таксама пра тое, з якімі прыгодамі адбывалася жаніцьба беларускай пары ў Грузіі, з удзельнікамі гурта Іванам і Марыяй паразмаўляла вядучая праекту “Музыка Ўнэт” Марына Савіцкая.

  • Да стварэння нашага дуэта ў Машы быў праект электронны, у мяне быў рок-гурт. А тое, што ў нас разам атрымалася, — гэта мікс з таго, што мы рабілі паасобку.
  • Цэнтральная думка ЕР – гэта пра “искали свет в самых тёмных местах”. Час такі дастаткова складаны, але ўсё яшчэ ёсць дзеля чаго жыць.
  • Ажаніцца ў Грузіі было ўвогуле не складана. Гэта заняло ў нас тыдзень. Але мы зрабілі ўсе памылкі, якія можна было зрабіць. Мы паклікалі сведкаў, якія з’язджалі. А высветлілася, што за сертыфікатам трэба прыходзіць са сведкамі. Мы паклікалі іншых сведкаў. Потым высветлілася, што трэба нешта перакласці ў натарыўса. Мы прыйшлі ў не працоўны дзень. То бок трэба зрабіць 6 простых пунктаў, і мы на кожным страцілі па адным дні, таму што зрабілі іх няправільна.
  • З моманту, калі мы з’ехалі з Беларусі, мы змянілі каля 60 хатак. Мы вырашылі: ну мы ж ужо пераехалі, ужо ўсё адно стрэс, ну давай пакачуем, паглядзім усю Грузію, паглядзім свет. Але гэта спантанная эміграцыя была, з заплечнікам. За гэты час мы былі ў Арменіі, у Турцыі, у Індыі, на Шры-Ланцы, у Грузіі мы аб’ехалі ўсе рэгіёны. Наш звычайны дыялог з грузінам — тое, падчас якога мы высвятляем, што мы былі ў большай колькасці розных месцах Грузіі, чым ён.

    Падрабязней слухайце аўдыё:

Comments are closed.