Loading

У Варшаве ў нядзелю перад будынкам амбасады РФ прайшла міжнацыянальная акцыя ў падтрымку палітзняволеных у Беларусі і Расіі. Арганізатарамі акцыі выступілі прадстаўнікі нацыянальных рэспублік, якія зараз знаходзяцца пад расійскім прыгнётам. Гэта былі прадстаўнік руху «Buriyad Gürün» Зуртан Халтараў і актывіст з Татарстана Нафіс Кашапаў. Таксама да іх акцыі далучыліся і прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Варшаве. Удзельнікі акцыі патрабавалі вызваліць усіх палітзняволеных у Беларусі і Расіі, а таксама хацелі звярнуць увагу палякаў да праблемы сфабрыкаваных палітычных спраў у дачыненні да беларускіх і расійскіх палітзняволеных.

Нагодай для арганізацыі акцыі стала  сфабрыкаваная справа ў дачыненні да актывісткі з Бураціі Наталлі Філонавай, якой расійскія ўлады прысудзілі да 2 гадоў і 10 месяцаў калоніі нібыта за збіццё адразу трох паліцыянтаў. Жанчыну, якая мае шэраг хранічных захворванняў, арыштавалі падчас антываеннага мітынгу. Таксама ў яе адабралі яе прыёмнага сына.
«Каты КДБ-ФСБ прызначаюць выракі, а не суддзі»: у Варшаве прайшла міжнацыянальная акцыя ў падтрымку палітвязняў.На акцыю былі запрошаныя і беларускія актывісты, а на банэры актывістаў была змешчаная выява бел-чырвона-белага сцяга. Актывісты лічаць недарэчным па іх словах часам грэблівае стаўленне расійскай апазіцыі да беларускай і звязваюць гэта з праявамі імперыялізму. На думку Зуртана Халтарава, беларуская апазіцыя ў шэрагу пытанняў пайшла далёка наперад ад нацыянальных сіл у Расіі. На яго думку, беларусы вельмі дакладна фіксуюць усе парушэнні правоў з боку рэжыму Лукашэнкі, а таксама змаглі кансалідаваць свае дэмакратычныя сілы ў значнай ступені. Спадар Зуртан лічыць, што расійскія дэмакратычныя сілы мусяць гэтаму вучыцца ў беларускай апазіцыі.

«Я тут зразумеў, маючы зносіны са шматлікімі беларускімі актывістамі з розных гарадоў, што ў частцы грунтоўнасці фіксацыі злачынстваў рэжыму Лукашэнкі адносна народа Беларусі, беларуская апазіцыя, вядома, яна наперадзе значна, чым тая ж расійская і гэтак далей. І ўвогуле, згуртаванасць беларусаў дастаткова вядомая і таму нам трэба вучыцца, безумоўна. У тым ліку ў прадстаўнікоў беларускай апазіцыі»

Падрабязней слухайце ў нашым аўдыё:


 

Comments are closed.