11 лістапада палякі адзначаюць Дзень Незалежнасці. Гэта самае галоўнае дзяржаўнае свята краіны.
Наш фатограф Аляксандр Валодзін пабываў на святочнай імшы, паслухаў прэзідэнта Анджэя Дуду, убачыў Marsz Niepodległości польскіх нацыяналістаў, а таксама зрабіў фота з антыфашысцкай дэманстрацыі.
У Варшаве ў нядзелю перад будынкам амбасады РФ прайшла міжнацыянальная акцыя ў падтрымку палітзняволеных у Беларусі і Расіі. Арганізатарамі акцыі выступілі прадстаўнікі нацыянальных рэспублік, якія зараз знаходзяцца пад расійскім прыгнётам. Гэта былі прадстаўнік руху «Buriyad Gürün» Зуртан Халтараў і актывіст з Татарстана Нафіс Кашапаў. Таксама да іх акцыі далучыліся і прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Варшаве. Удзельнікі акцыі патрабавалі вызваліць усіх палітзняволеных у Беларусі і Расіі, а таксама хацелі звярнуць увагу палякаў да праблемы сфабрыкаваных палітычных спраў у дачыненні да беларускіх і расійскіх палітзняволеных.
Нагодай для арганізацыі акцыі стала сфабрыкаваная справа ў дачыненні да актывісткі з Бураціі Наталлі Філонавай, якой расійскія ўлады прысудзілі да 2 гадоў і 10 месяцаў калоніі нібыта за збіццё адразу трох паліцыянтаў. Жанчыну, якая мае шэраг хранічных захворванняў, арыштавалі падчас антываеннага мітынгу. Таксама ў яе адабралі яе прыёмнага сына. На акцыю былі запрошаныя і беларускія актывісты, а на банэры актывістаў была змешчаная выява бел-чырвона-белага сцяга. Актывісты лічаць недарэчным па іх словах часам грэблівае стаўленне расійскай апазіцыі да беларускай і звязваюць гэта з праявамі імперыялізму. На думку Зуртана Халтарава, беларуская апазіцыя ў шэрагу пытанняў пайшла далёка наперад ад нацыянальных сіл у Расіі. На яго думку, беларусы вельмі дакладна фіксуюць усе парушэнні правоў з боку рэжыму Лукашэнкі, а таксама змаглі кансалідаваць свае дэмакратычныя сілы ў значнай ступені. Спадар Зуртан лічыць, што расійскія дэмакратычныя сілы мусяць гэтаму вучыцца ў беларускай апазіцыі.
«Я тут зразумеў, маючы зносіны са шматлікімі беларускімі актывістамі з розных гарадоў, што ў частцы грунтоўнасці фіксацыі злачынстваў рэжыму Лукашэнкі адносна народа Беларусі, беларуская апазіцыя, вядома, яна наперадзе значна, чым тая ж расійская і гэтак далей. І ўвогуле, згуртаванасць беларусаў дастаткова вядомая і таму нам трэба вучыцца, безумоўна. У тым ліку ў прадстаўнікоў беларускай апазіцыі»
Паглядзець, як яшчэ якіх-небудзь пару стагоддзяў таму жылі каралі, можна будзе ў межах акцыі „Бясплатны лістапад”. У горадзе ён праходзіць ужо ў дванаццаты раз: каб павысіць наведвальнасць у музеях. Менавіта ў лістападзе яны пусцеюць пасля летняга турыстычнага буму, і для гістарычных прастор пачынаецца самы цяжкі перыяд.
У Варшаве ўвесь лістапад бясплатны ўваход будзе ў Каралеўскі замак, Музей Караля Яна III на Вілянуве і музеі ў Каралеўскіх Лазенках. Публікуем расклад.
Каралеўскі музей Лазенкі ў Варшаве
Падчас акцыі ў Каралеўскіх лазенках можна будзе наведаць усе пастаянныя выставы: Палац на выспе, Старая аранжарэя, Палац Мыслявіцкіх, Стайні Кубіцкіх, Казармы кантаністаў. З уваходным квітком можна будзе паглядзець і ўсе часовыя экспазіцыі.
Час працы:
з аўторка па сераду з 10.00 да 16.00 (апошні ўваход у 15.30)
з чацвярга па суботу з 10.00 да 18.00 (апошні ўваход у 17.30)
у нядзелю з 10.00 да 16.00
Каралеўскі замак у Варшаве
У лістападзе нам прапануюць бясплатны ўваход на Каралеўскі шлях: Вялікія і Каралеўскія апартаменты, а таксама Залы Сейма. Бонусам можна будзе наведаць выставу „Паштоўкі з відам на замак”. У экспазіцыі – больш за 300 паштовак, што нам дапамогуць зразумець, як змяняліся інтэр’еры і знешні выгляд Замка за апошнія тры стагоддзі. Таксама бясплатна можна будзе наведаць паказ карціны Тыцыяна „Партрэт маладога чалавека”.
У Pałacu pod Blachą можна бясплатна ўабчыць апартаменты князя Юзафа Панятоўскага з карцінамі „вялікай тройкі” – жывапісцаў Франсуа Жэрара, Ораса Вернэ і Тэадора Жэрыко.
Час працы:
Каралеўскі замак працуе для наведвальнікаў з аўторка па нядзелю з 14:00 да 17:00 (апошні ўваход у 16:00)
Pałac pod Blachą (з карцінамі „вялікай тройкі”) адкрыты з аўторка па нядзелю з 10:00 да 17:00 (апошні ўваход у 16:00)
Музей палаца караля Яна III у Вілянуве
У лістападзе Музей палаца караля Яна III у Вілянуве запрашае бясплатна наведаць Каралеўскія апартаменты, Апартаменты Marszałkowej Lubomirskiej, Кітайскі і Паляўнічы залы, Галерэю Magazynowa, а таксама ўбачыць пастаянную экспазіцыю „Калекцыя Патоцкага”.
Час працы:
Палац адчынены кожны дзень, акрамя аўторка, з 10:00 да 16:00 (апошні ўваход у 15.00)
Вілянаўскія сады і парк працуюць з 9:00 да 15:00.
Колькасць уваходных білетаў у палац абмежаваная, але ўваход у сады і парк будзе безлімітны. Бясплатныя квіткі можна атрымаць у касе перад палацам ці анлайн.
У нашым аўдыё вы можаце паслухаць пра цікавосткі каралеўскіх рэзідэнцый, якія ўвесь гэты месяц можна наведаць бясплатна:
Акцыя “Бясплатны лістапад” праходзіць і ў іншых польскіх гарадах. Сёлета ў ёй таксама прымаюць удзел
Мы выкарыстоўваем файлы cookie, каб забяспечыць вам найлепшы вопыт на нашым сайце. Калі вы працягнеце выкарыстоўваць гэты сайт, мы будзем лічыць, што вы ім задаволены.OkПалітыка прыватнасці