Паглядзець, як яшчэ якіх-небудзь пару стагоддзяў таму жылі каралі, можна будзе ў межах акцыі „Бясплатны лістапад”. У горадзе ён праходзіць ужо ў дванаццаты раз: каб павысіць наведвальнасць у музеях. Менавіта ў лістападзе яны пусцеюць пасля летняга турыстычнага буму, і для гістарычных прастор пачынаецца самы цяжкі перыяд.
У Варшаве ўвесь лістапад бясплатны ўваход будзе ў Каралеўскі замак, Музей Караля Яна III на Вілянуве і музеі ў Каралеўскіх Лазенках. Публікуем расклад.
Каралеўскі музей Лазенкі ў Варшаве
Падчас акцыі ў Каралеўскіх лазенках можна будзе наведаць усе пастаянныя выставы: Палац на выспе, Старая аранжарэя, Палац Мыслявіцкіх, Стайні Кубіцкіх, Казармы кантаністаў. З уваходным квітком можна будзе паглядзець і ўсе часовыя экспазіцыі.
Час працы:
- з аўторка па сераду з 10.00 да 16.00 (апошні ўваход у 15.30)
- з чацвярга па суботу з 10.00 да 18.00 (апошні ўваход у 17.30)
- у нядзелю з 10.00 да 16.00
Каралеўскі замак у Варшаве
У лістападзе нам прапануюць бясплатны ўваход на Каралеўскі шлях: Вялікія і Каралеўскія апартаменты, а таксама Залы Сейма. Бонусам можна будзе наведаць выставу „Паштоўкі з відам на замак”. У экспазіцыі – больш за 300 паштовак, што нам дапамогуць зразумець, як змяняліся інтэр’еры і знешні выгляд Замка за апошнія тры стагоддзі. Таксама бясплатна можна будзе наведаць паказ карціны Тыцыяна „Партрэт маладога чалавека”.
У Pałacu pod Blachą можна бясплатна ўабчыць апартаменты князя Юзафа Панятоўскага з карцінамі „вялікай тройкі” – жывапісцаў Франсуа Жэрара, Ораса Вернэ і Тэадора Жэрыко.
Час працы:
- Каралеўскі замак працуе для наведвальнікаў з аўторка па нядзелю з 14:00 да 17:00 (апошні ўваход у 16:00)
- Pałac pod Blachą (з карцінамі „вялікай тройкі”) адкрыты з аўторка па нядзелю з 10:00 да 17:00 (апошні ўваход у 16:00)
Музей палаца караля Яна III у Вілянуве
У лістападзе Музей палаца караля Яна III у Вілянуве запрашае бясплатна наведаць Каралеўскія апартаменты, Апартаменты Marszałkowej Lubomirskiej, Кітайскі і Паляўнічы залы, Галерэю Magazynowa, а таксама ўбачыць пастаянную экспазіцыю „Калекцыя Патоцкага”.
Час працы:
- Палац адчынены кожны дзень, акрамя аўторка, з 10:00 да 16:00 (апошні ўваход у 15.00)
- Вілянаўскія сады і парк працуюць з 9:00 да 15:00.
Колькасць уваходных білетаў у палац абмежаваная, але ўваход у сады і парк будзе безлімітны. Бясплатныя квіткі можна атрымаць у касе перад палацам ці анлайн.
У нашым аўдыё вы можаце паслухаць пра цікавосткі каралеўскіх рэзідэнцый, якія ўвесь гэты месяц можна наведаць бясплатна:
Акцыя “Бясплатны лістапад” праходзіць і ў іншых польскіх гарадах. Сёлета ў ёй таксама прымаюць удзел
- Вавельскі каралеўскі замак
- Каралеўскі замак у Познані
- Замак у Мальбарку
- Замак у Любліне
- Замак у Штуме
- Замак у Квідзыне
- Каралеўскі замак у Сандамежы
- Замак саляварні ў Вялічцы
У межах акцыі на ўсіх пляцоўках будуць праходзіць адмысловыя сустрэчы, лекцыі, канферэнцыі і майстар-класы.
Comments are closed.