Tag

Варшава

Browsing

У Варшаве распачаўся Міжнародны кніжны кірмаш, на які прыехалі выдаўцы і пісьменнікі з усяго свету. Гандлёвыя павільёны Палаца культуры і навукі стракацяць прапановамі: кнігі, кнігі, кнігі… Гістарычныя, мастацкія, навуковыя, дзіцячыя. А што беларускі стэнд? Спяшаемся ў павільён #168, каб пацікавіцца, якія кніжкі чытаюць і набываюць у незалежных беларускіх выдаўцоў.

13 траўня ў Варшаве прайшла Ноч музеяў. Сёлета яна запомніцца нам у першую чаргу вялікімі чэргамі, у якіх людзі стаялі па некалькі гадзін. Вось так, напрыклад, выглядала чарга ў Бельведэрскі палац.

Паколькі мне апошнія паўтары гады даводзіцца пастаянна курсіраваць паміж Вільняй і Варшавай, то з’яўленне цягніка на гэтым напрамку я чакала з нецярпеннем. Але абкатаць яго давялося толькі праз некалькі месяцаў пасля адкрыцця маршруту. Прычыны дзве. Першае, маршрут апынуўся папулярным, квіткі на яго лепш набываць за некалькі тыдняў, а па-другое, не кожны раз здолееш выдзеліць цэлы дзень на дарогу, таму што цягнік адпраўляецца з Вільні ў 12.10, у Варшаву прыбывае каля 21 гадзіны, а ў Кракаў, на канечны пункт маршрута, яшчэ пазней – каля апоўначы. У гэты раз быў час пракаціцца ад Вільні да Кракава, але наўрад ці я пажадаю паўтарыць такое падарожжа без асаблівай неабходнасці.

Штотыднёвая беларуская акцыя ў Варшаве на гэты раз прайшла каля расійскай амбасады. На акцыю прыйшло прыкладна 30-40 чалавек. Мерапрыемства традыцыйна пачалося з гімна «Пагоня», а потым беларусы заспявалі беларускія, а таксама і украінскія песні.