Loading

У мінулыя выходныя ва ўкраінскім Львове адбывалася беларуска-ўкраінская экспертная плаформа «Другі Форум імя Астрожскіх», які сабраў шэраг прадстаўнікоў экспертнай супольнасці вольнай Беларусі, Украіны, а таксама прадстаўнікоў украінскай улады. 

Форум, названы ў гонар славутага княскага роду Астрожскіх, які ў Сярэднявеччы аб’ядноўваў будучых беларусаў і ўкраінцаў у супольным змаганні супраць маскоўскіх агрэсараў, закліканы наблізіць пазіцыі прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных сілаў і ўкраінскай экспертнай супольнасці ды ўлады ў стаўленні да падзеяў сучаснасці, а таксама спрыяць вырашэнню праблем беларусаў ва Украіне. 

Асноўнымі арганізатарамі форуму выступілі беларускі Інстытут палітычных даследаванняў «Палітычная сфера», Рада знешняй палітыкі «Украінская прызма» ды Украінскі каталіцкі ўніверсітэт.  Шэраг дыскусійных панэляў, якія адбыліся падчас  імпрэзы, закрануў найбольш акруальныя напрамкі беларуска-ўкраінскага дыялогу. Абмяркоўваліся агульныя адносны, сумесныя інфармацыйныя праекты і варожая ды лукашэнкаўскя дэзінфармацыя і спосабы супрацьстаяння ёй, пытанні дэкаланізацыі і дэкамунізацыі, пошукі наладжвання годных стасункаў паміж украінскім палітыкумам і беларускай дэмакратычнай супольнасцю, праблемныя пытанні беларусаў ва Украіне. 

Беларуска-ўкраінскі экспертны форум імя Астрожскіх адбыўся ў Львове У мінулыя выходныя ва ўкраінскім Львове адбывалася беларуска-ўкраінская экспертная плаформа «Другі Форум імя Астрожскіх», які сабраў шэраг прадстаўнікоў экспертнай супольнасці вольнай Беларусі, Украіны, а таксама прадстаўнікоў украінскай улады.

Сярод удзельнікаў аднае з панэляў былі і дэпутаты Вярхоўнай рады – чальцы міжфракцыйнай групы “За дэмакратычную Беларусь”. У прыватнсці сустаршыня групы, дэпутат ад фракцыі “Слуга народу” Вадзім Галайчук падчас абмеркавання ў чарговы раз зазначыў, што Вярхоўна Рада дагэтуль не можа вызначыцца са стаўленнем да Беларусі. Адныя дэпутаты прапануюць прыняць пастанову, якою Беларусь будзе вызнаная акупаванай Расіяй тэрыторыяй, іншыя – краінай-агрэсарам. Пры гэтым, паводле словаў Вадзіма Галайчука, пакуль Раду просяць не прымаць такую пастанову і не рабіць гучных заяваў. Ён патлумачыў нам гэтую сітуацыю: 

«Гэта складаная сітуацыя палітычна і складаная сітуацыя юрыдычна. Пазіцыя Міністэрства замежных справаў Украіны – на сёняшні дзень пажадана ўстрымацца ад прыняцця тых ці іншых актаў, пастановаў Вярхоўнай Рады, якія могуць ускладніць працу нашым дыпламатам і юрыстам, прадстаўнікам Украіны і прадстаўнікам іншых дзяржаваў, якія працуюць над падрыхтоўкай доказнай базы ў справе расійскай агрэсіі супраць Украіны. 

Відавочным ёсць удзел найвышэйшага палітычнага кіраўніцтва Беларусі ў гэтым злачынстве агрэсіі. Але, паколькі для разгляду ў судзе патрэбная не толькі інфармацыя са СМІ, але і канкрэтныя доказы, то любыя падобнага роду рашэнні, як, напрыклад, рашэнне пра вызнанне Беларусі акупаванай тэрыторыяй, могуць шкодзіць мэце прыцягнення да адказнасці кіраўнікоў Беларусі. Паколькі яны змогуць тады спасылацца ў тым ліку і на такія палітычныя заявы, кажучы пра адсутнасць суверэнітэту і, адпаведна, немагчымасць прымаць тыя ці іншыя рашэнні, і, адпаведна, пра тое, што яны мусяць быць вызваленыя ад адказнасці. 

Таму на сёняшні дзень ідуць дэбаты палітычныя, ідзе юрыдычны аналіз гэтай сітуацыі. І спадзяемся дасягнуць нейкагаа супольнага пункту гледжання, паколькі насамрэч і ўкраінскае грамадства, і ўкраінскі палітыкум, народныя дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны прытрымліваюцца розных пункаў гледжання»

Беларуска-ўкраінскі экспертны форум імя Астрожскіх адбыўся ў Львове У мінулыя выходныя ва ўкраінскім Львове адбывалася беларуска-ўкраінская экспертная плаформа «Другі Форум імя Астрожскіх», які сабраў шэраг прадстаўнікоў экспертнай супольнасці вольнай Беларусі, Украіны, а таксама прадстаўнікоў украінскай улады. Прадстаўніца ў нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага пераходнага кабінета Аліна Коўшык звярнула ўвагу на тое, што на сёння варта вырашаць праблему ўспрымання беларусаў ва ўкраінскай супольнасці:

«Мы будзем рабіць усё, каб гэтых вынікаў дасягнуць. Бо прапановы па далейшым развіцці беларуска-ўкраінскіх адносінаў былі вельмі канкрэтныя. Трэба мець, канешне, папраўку на палітычную сітуацыю, якая зараз ёсць. Гэта і вайна, гэта і складаная геапалітычная сітуацыя, гэта і наша складаная сітуацыя і таксама засцярогі ўкраінскіх уладаў, што да супрацы з беларускімі дэмакратычнымі сіламі. 

Але мы бачым, што ў нас няма іншага выйсця, каб не выбудоўваць супольнае будучае Беларусі і Украіны ў вольнай Еўропе. І часам гэта ўжо падаецца нейкім штампам, калі мы кажам, што без вольнай Украіны, без вольнай Беларусі (не будзе вольнай Еўропы), але гэта чыстая праўда. Калі вы паглядзіце на мапу – вось гэты ланцуг вольных краінаў, за які мы зараз змагаемся, ён павінен быць поўным. Не можа быць дзіркі ў выглядзе лукашэнкаўскай Беларусі альбо беларускай калоніі Расіі. Бо тады пагроза вайны будзе заўсёды. Мы ведаем, што Расія не спыніцца. Нават, калі там будзе перамір’е, яны зноў вярнуцца, таму што яны не адмовяцца ад сваіх імперскіх планаў. 

У Беларусі таксама ідзе вайна. Гэта ціхая вайна. Беларусь пераўтвараецца ў расійкую калонію. Мэтанакіравана, крок за крокам штодня, чынячы культурніцкі этнацыд Беларусі, знішчаючы нашу культуру, робячы нашу сістэму адукацыі ўсё больш і больш падобнай да расійскай, вынішчаючы нашу мову, беларускую лацінку, кідаючы за краты прадстаўнікоў інтэлігенцыі актывістаў. Нашу краіну пераўтвараюць у Паўночную Карэю. 

Мы не можам на гэта глядзець спакойна. Украінцы таксама дакладна ведаюць, што адбывецца. Я бы вельмі хацела, каб украінцы проста пачалі нас чуць і разумець. Бо ў мяне такое ўражанне, што часам, тое, што мы кажам, у іх проста не трапляе. Магчыма, гэта нашая камунікацыйная праблема, што мы не можам гэта данесці. Але я бы вельмі хацела, каб яны перасталі даваць нам такія прэтэнзіі, што вас няма – беларусаў, як нацыі, “пакажыце нам, што вы ёсць, як нацыя”. Паглядзіце: мы ёсць, мы гэта паказваем штодня, змагаючыся за нашу краіну. 

“У вас падзеленая апазіцыя”. У нас аб’яднаная апазіцыя, у нас створаная сістэма протадзяржаўных установаў у экзэлі, у выгнанні. Такога не было ніколі. Такой еднасці апазіцыі, як зараз, не было ніколі. Яна, канешне, ніколі не будзе ідэальнай, але, тым не менш, яна ёсць.  

І мы ўсе працуем на адну мэту. І разам з Палком Каліноўскага. Можа не ў адной структуры. Але ў нас адна мэта. І мы здольныя дамаўляцца. Пачуйце гэта, нашыя сябры-ўкраінцы. І давайце ісці далей. Менш прэтэнзій і менш казаць “мы вас не разумеем”, а больш канкрэтных крокаў. Бо таксама вельмі часта і што да нашых прэтэнзій, яны штосьці абяцаюць, а гэтага не робяць. 

Мы, канешне, разумеем, што гэта не заўсёды злая воля. Проста складаюцца абставіны, не ўсё магчыма зрэалізаваць. Таму, чым больш будзе ў нас планаў, чым больш канкрэтнымі яны будуць, чым больш ціснуць мы зможам і ствараць супольныя інстытуцыі і сістэмную працу – не хаатычную, а сістэмную працу, паміж вольнай Беларуссю і Украінай, тым больш яна будзе эфектыўнай». 

Падводзячы вынікі форуму дэпутат Вярхоўнай рады Украіны Вадзім Галайчук адзначыў, што падчас форуму выявілася ўзаемнае разуменне кропак дотыку і гэта дае магчымасць выпрацаваць нарэшце супольную палітыку ў дачыненнях Украіны і вольнай Беларусі:

«На мой погляд, вельмі дакладна прагучалі такія супольныя тэзы, датычна таго, што мы добра разумеем прычыны таго падзелу ў грамадстве. І мы добра разумеем як так атрымалася. І мы бачым тыя пункты дотыку, якія дазволяць нам выпрацаваць супольную палітыку. Інфармацыйную палітыку ў тым ліку і для таго, каб рухацца ў гэтым накірунку, каб пачаць змяняць грамадскую думку, каб выпрацаваць больш дакладную ўкраінскую палітыку, каб мы маглі дасягнуць гэтае мэты ў фармаванні моцнай беларускай апазіцыі, якая будзе ў стане вярнуць дэмакратычны лад у Беларусі.

Мы сёння казалі пра канкрэтныя захады. Калі казаць пра Вярхоўную Раду Украіны, мы будзем працаваць над правядзеннем камітэцкіх слуханняў, дзе мы хочам (абмеркаваць) якраз усе гэтыя пытанні, якія накапліваюцца: і статусу беларусаў ва Украіне, і іх праблемаў, якія на вялікі жаль не дужа вырашаюцца ўкраінскай уладай, пытанне беларускіх дабраахвотнікаў, якія на сёняшні дзень ваюючы поплеч з УСУ, таксама маюць пэўныя пытанні, нашай супольнай пазіцыі ў агульнаеўрапейскай палітыцы, паколькі Україна на сёняшні дзень кандыдат у чальцы Еўрасаюзу і, спадзяемся, ужо вельмі хутка пяройдзе ў наступную фазу перамоваў пра сяброўства ў Еўрапейскім Саюзе. 

То бок, ёсць такі вялікі набор пытанняў, якія на сёняшні дзень даволі складана вырашаць, паколькі дыпламатычныя адносіны з Беларуссю разарваныя, нармальнага дыялогу на найвышэйшым узроўні няма і пакуль што не можа быць. Але мы ўпэўненыя ў тым, што дыялог на ўзроўні міжкультурным, на ўзроўні такім палітычным, паміж прадстаўнікамі Вярхоўнай Рады Украіны і аб’яднанай беларускай апазіцыяй – ён ёсць абавязковым і ён і стане такою платформаю для  аб’яднання намаганняў і для наладжвання, спадзяемся, у недалёкім будучым, ужо такога міжждзяржаўнага дыялогу». 

Беларуска-ўкраінскі экспертны форум імя Астрожскіх адбыўся ў Львове У мінулыя выходныя ва ўкраінскім Львове адбывалася беларуска-ўкраінская экспертная плаформа «Другі Форум імя Астрожскіх», які сабраў шэраг прадстаўнікоў экспертнай супольнасці вольнай Беларусі, Украіны, а таксама прадстаўнікоў украінскай улады.
Аліна Коўшчык, падводзячы вынікі форуму звярнула ўвагу на тое, што ён збірае людзей, якія добра валодаюць сітуацыяй і прафесійна шукаюць шляхі вырашэння праблемных пытанняў:

«Я разглядаю форум Астрожскіх, як выдатную пляцоўку, дзе мы можам падзяліцца нашымі думкамі, засцярогамі, праблемамі з нашымі ўкраінскімі калегамі. Гэтага ўсяго багата. І сапраўды нам не стае часу, часам сілаў для таго, каб гэта рабіць з кожным асобна. І таму я вельмі цешуся, што гэта ўжо чарговы форум Астрожскіх і мы бачым, што вакол гэтага форуму ўжо выбудавалася такая пэўная пляцоўка тых людзей, якія ўжо ведаюць дасканала і не трэба ім тлумачыць бэк-граўнд адносінаў нашых. То бок, мы адразу можам ісці з пэўнага ўзроўню і ісці адразу наперад. 

Плюс – мне спадабалася вельмі канкрэтнае, практычнае стаўленне нашых панэлей. І выдатна былі акрэсленыя, дарэчы, тэмы.  І палітычны трэк – нашыя размовы з украінскімі дэпутатамі Вярхоўнай Рады – вельмі-вельмі істотныя. Для мяне першы кантакт з дэпутатамі акурат быў летась на форуме Астрожскіх і зараз гэтая сітуацыя працягваецца. 

Таму гэта такая цэнтральная пляцоўка зараз, дзе мы можам абменьвацца думкамі. Але вельмі важна, каб гэтая супраца не скончылася толькі на форуме Астрожскіх, а каб яна працягвался. І па-шчырасці, такія кантакты ў нас ёсць, і яны, дзякуючы форуму, развіваюцца». 

Суарганізатар форуму імя Астрожскіх, кіраўнік інстытуту «Палітычная сфера» Андрэй Казакевіч адзначыў, што форум адыгрывае сваю значную ролю ў фармаванні ўкраінска-беларускага парадку дня і спрыяе ўзаемнаму вызначэнню пазіцыяў: 

«Канешне, не ўсё ідзе проста. Ёсць накірункі, дзе прагрэс назіраецца хутчэй. Недзе ён мае больш павольны характар. Але сапраўды мы бачым, што, прынамсі, у выніку такой камунікацыі, у выніку экспертнага форуму расце ўзаемаразуменне. Ужо ўкраінскі бок лепш разумее беларускі, беларускі разумее ўкраінскі. Разумеем, якія рэчы з’яўляюцца непераадольнымі, а над чым можна працаваць. І гэта само па сабе важна і карысна. І мы бачым практычныя вынікі такіх дыскусій, бачым, як паўстаюць беларуска-ўкраінскія праекты, і культурныя, і ў інфармацыйная сферы».

Ужо зараз пачатая падрыхтоўка да трэцяга форуму імя Астрожскіх, які плануецца правесці ў Львове праз год. 

Падрабязней слухайце падкаст:

Comments are closed.