Author

redakcja

Browsing

Набліжаецца важная для беларусаў дата – Дзень Слуцкага Збройнага Чыну, альбо Дзень Герояў. З гэтай нагоды ў Варшаве ўжо ідзе падрыхтоўка да вялікага маршу.

2 лістапада ў Варшаве ў беларускай прасторы Scena Chmielna прайшоў чарговы арт-маркет. На кірмашы, як і заўсёды, прадавалі беларускі хэнд-мэйд ад рамеснікаў і рамесніц, якія цяпер жывуць і працуюць у Польшчы.

Была палітвязень, праваабаронца Леанід Судаленка, які зараз знаходзіцца ў эміграцыі, лічыць, што многія палітзняволеныя, асабліва сталага ўзросту, могуць не выйсці жывымі з лукашэнкаўскіх засценкаў. Пра гэта ён расказаў у размове з карэспандэнтам радыё Ўнэт Уладзімірам Лацэвічам. Па меркаванні праваабаронцы, каб вызваліць палітвязняў, варта ўступаць у перамовы з кім заўгодна, бо «санкцыі і эканоміка – гэта пытанні другасныя».

У мінулую суботу ў Варшаве з беларусамі сустракаўся палітык Валерый Цапкала. Сустрэча праводзілася ў фармаце свабоднай размовы на любыя тэмы і кожны прысутны меў магчымасць задаць свае пытанні палітыку. Валерый Цапкала вымушаны быў пакінуць Беларусь пасля выбарчай кампаніі 2020 з-за палітычнага пераследу. Нягледзячы на тое, што яго жонка, Вераніка Цапкала, уваходзіла ў склад знакамітага жаночага перадвыбарнага трыа, у эміграцыі іх шляхі з офісам Святланы Ціханоўскай разышліся.

«Еду ў Магадан: не вер, не бойся, не прасі» — арыгінальны спектакль тэатра «3+КК» з Чэхіі. Прэм’ера пастаноўкі паводле турэмнага дзённіка беларускага анархіста Ігара Аліневіча адбылася ў траўні 2022 года ў Брно. 13 і 14 лістапада спектакль паказваюць у Варшаве.

Праваабарончая арганізацыя Прававая ініцыятыва апублікавала аналітычны агляд з назваю «Яны зрабілі з майго ўнука кавалак мяса». Палітычныя забойствы і смерці па віне рэжыму». У ім разглядаюцца ўсе вядомыя на цяперашні час смерці, у якіх вінаватая дзейная беларуская ўлада. Падрабязней пра тое, што месціць у сабе агляд і чаму віна за гэтыя смерці мусіць быць ускладзена менавіта на рэжым Лукашэнкі, радыё Ўнэт распавёў праваабаронца, сябра праўлення «Прававой ініцыятывы» і адзін з аўтараў агляду Сяргей Усцінаў.

Журналіст, музыкант і паэт Віктар Сямашка прадставіў падчас фестывалю «Прадмова» ў Беластоку сваю новую кнігу вершаў «Аўтар мае рацыю заўжды». Прэзентацыя была аздоблена невялікім канцэртам.

Танец – адзін з найстаражытнейшых відаў мастацтва. Чалавеку ён заўсёды дапамагаў выказваць эмоцыі, з’яўляўся часткай рытуалаў і сакральных абрадаў, а таксама суправаджаў амаль усе значныя падзеі ў жыцці. Свае танцавальныя традыцыі і асаблівасці былі ў кожнага народа. Беларусы – не выключэнне.

Таццяна Савіч – мастачка з незвычайным творчым лёсам. Пасля мастацкай вучэльні яна вырашыла паступіць у Медыцынскі інстытут, даволі доўгі час працавала доктарам, а потым усё роўна вярнулася да карцін.

12 лістапада беларусы ўшаноўвалі памяць Рамана Бандарэнкі, які тры гады таму быў да смерці збіты сілавікамі ў сваім мінскім двары, больш вядомым як Плошча Перамен. «Не забудзем! Не даруем!» – асноўны пасыл, з якім выходзілі людзі па ўсім свеце.