Author

redakcja

Browsing

Гурт Аtesta прэзентаваў кліп на песню «Дзьмухаўцы». Прычым гэта не толькі кліп, але невялікі фільм. Пра рэліз вядучая праекту Марына Савіцкая паразмаўляла з вакалісткай гурта Уляй Паўловіч.

Расійскі гурт «Ногу Свело!», які выступіў супраць вайны ва Украіне, зладзіў у лістападзе свой першы польскі тур. Пра тое, як прайшло падарожжа музыкаў, вядучая праекту Марына Савіцкая паразмаўляла з суаргнізатарам імпрэз Андрэем Боханцавым.

Беларускі гурт «Дрымон» даў свой першы за 3 гады выступ. Імпрэза адбылася ў варшаўскім клубе Scena Chmielna. Пра ўз’яднанне калектыву, эмігранцкае жыццё ў Вільні і не толькі вядучая праекту «Музыка Ўнэт з Марынай Савіцкай» пагутарыла з вакалістам «Дрымон» Іллёй Маліноўскім.

Беларуская спявачка з грузінскімі каранямі Ketevan прэзентавала кампазіцыю «Дачка Сонца». Пра яе, супрацу з іншымі артыстамі і не толькі – у размове вядучай праекту Марыны Савіцкай з артысткай Ketevan.

У Варшаве ў сераду прайшла сустрэча князя Мацея Радзівіла з беларусамі. Мерапрыемства выклікала вялікую цікавасць: на сустрэчу людзі ехалі з іншых гарадоў і нават іншых краін. Заля пляцоўкі “Робім Разам” была запоўненая людзьмі, а жадаючых задаць свае пытанні нашчадку адной з галінаў знакамітага роду Радзівілаў было так шмат, што мерапрыемства зацягнулася ледзь не да ночы. Людзей цікавіла стаўленне спадара Мацея да беларускай улады, да яе дзеянняў па аднаўленні гістарычных будынкаў, у тым ліку і тых, якія некалі належалі славутаму роду. Пыталіся пра  гісторыю рода Радзівілаў,  пра адносіны з нашчадкамі іншых знакамітых шляхецкіх радоў, такіх як, напрыклад, Сапегі, з якімі ў пэўныя моманты гісторыі Радзівілы нават варагавалі.

З 24 па 26 лістапада ў Варшаве пройдзе фестываль беларускага кіно BULBAMOVIE. Цягам трох дзён ў кінатэатры Iluzjon будуць паказваць дакументальныя прэм’еры і  стужкі конкурснай праграмы, а бонусам пройдуць музычныя імпрэзы і кінадыскусіі.

Беларускі цэнтр нацыянальнай памяці, які нядаўна быў створаны ва Украіне, запусціў збор подпісаў пад петыцыямі пра наданне званняў Герой Украіны дваім беларускім ваярам, якія аддалі свае жыцці на расійска-ўкраінскай вайне – Змітру Рубашэўскаму і Эдуарду Лобаву. І гэтамі петыцыямі актывісты хочуць не толькі ўшанаваць памяць беларускіх герояў, але і паспрабаваць змяніць цяперашняе ўкраінскае заканадаўства. Беларусаў ва ўсім свеце заклікаюць пашыраць інфармацыю пра гэтыя петыцыі і прыцягваць да іх падпісання знаёмых украінцаў. Чаму гэта важна распавёў кіраўнік Беларускага цэнтра нацыянальнай памяці ва Украіне Аляксей Францкевіч.

У мінулую нядзелю ў цэнтры Валынскай вобласці Украіны – горадзе Луцку, пачаў працу Форум беларускага культурнага супраціву.  Наперш – гэта луцкая частка беларуска-ўкраінскага фестывалю дакументальнага кіно «1084 На мяжы» і выстава палітычнага плакату Уладзіміра Цэслера. Але, асноўная падзея першага дня – гэта панэльныя дыскусіі з удзелам беларускіх ды ўкраінскіх экспертаў, палітыкаў, творцаў, грамадскіх дзеячаў, а таксама ваяроў Палка імя Кастуся Каліноўскага. 

У Варшаве з’явіўся новы кавер-гурт «Chmielna». Пра свежы бэнд і не толькі вядучая праекту «Музыка Ўнэт з Марынай Савіцкай» паразмаўляла з удзельнікам калектыву, вакалістам і басістам Алесем-Францішкам Мышкевічам.